Jump to ratings and reviews
Rate this book

Пентаквантар #1

Пентаквантар: кніга 1

Rate this book
"Пентаквантар" - дынамічны і на дзіва аптымістычны тэхнатрылер у найлепшых традыцыях посткіберпанку. "Пентаквантар" - пра тое, як быць чалавекам, і пра тое, як складана ім не быць. Пра неймаверна далёкае падарожжа дзеля ўратавання сябра і пра ваганні суб'ектыўнага маштабу часу падчас вандровак у прасторы. Пра горад вялікай несвабоды і пра тое, што да падарожжа праз космас чалавека можа падрыхтаваць толькі акіян. Чытаць гэтую кнігу будуць не толькі людзі, але напісаная яна чалавекам для людзей.

352 pages, Paperback

Published January 1, 2025

Loading...
Loading...

About the author

Арцём Шуканаў

2 books2 followers

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
18 (64%)
4 stars
9 (32%)
3 stars
1 (3%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
Profile Image for Maša.
51 reviews9 followers
April 24, 2026
Мінск як істотная частка сусвета хуманоідных робатаў, межпланетных вандровак, дамінацыі ШІ ды з знаёмымі панэлькамі і вішнёвым піражком з мака? Так, загарніце 10 кніг і серыял, калі ласка.
Нават з 80% разумення разумных слоў, светабудаванне адчуваецца актуальным у часе штодзенных навін аб ШІ, дата цэнтрах, дронах і місій Artemis
Profile Image for Lizaveta Zhuk.
22 reviews2 followers
March 7, 2026
Не ну, гэта было вельмі цікава і інтрыгуюча, такое знаёмства з героямі і кніжным светам. Першая частка заканчваецца на кліфхэнгеры, таму пабягу чытаць другую!
Profile Image for Hienuk S. .
98 reviews5 followers
December 5, 2025
Відавочна, у Спадара Шуканава багатае ўяўленьне з-за чаго падмурак кнігі моцны і цікаўны. Шкада, што кніга абрываецца прыкладна на сярэдзіне другога акту, бо толькі адну з трох арак, можна з нацяжкай назваць завершанай. І дарэчы не разумею сэнс карыстацца выбухной "ґ", але толькі ў запазычаных словах. Спадарства, у беларускіх словах яна гэтаксама ўжываецца (у тым ліку ў словах ужытых у кніжцы), калі ласка, не цурайцеся ісьці заданым шляхам да канца.
Profile Image for Вольга.
9 reviews
January 29, 2026
Кніга зацягвае з першых старонак і не адпускае. Вельмі разнастайныя персанажы, у некаторых пазнала знаёмых. І прыемна і сумна было чытаць пра Мінск. Магчыма калі атрымаецца ў яго вярнуцца то такім ён і будзе.
Profile Image for Renata Romanova.
54 reviews1 follower
October 21, 2026
Гэтую кнігу трэба чытаць разам з другім томам, бо гэта толькі пачатак усёй гісторыі, калі хочаце — завязка, таму і складана даваць ёй ацэнку, бо гісторыя яшчэ толькі пачынаецца.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews