Jump to ratings and reviews
Rate this book

Кнігарня Наша Ніва

Шлях дробнай сволачы

Rate this book
Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” да сёньня, на жаль, знаходзілася ў літаратурным лімбе лічбавай эпохі: быццам бы існуе, але раскіданая па прыватных калекцыях, быццам бы сьмелая і рэзанансная, але абыдзеная рэцэнзіямі, быццам бы адна з найважнейшых кніжак пра тое, дзе, за што і зь кім побач беларускі вымушаныя жыць, але ў ценю “Па што ідзеш воўча?”. А між тым, Вежнавец ломіць наш кантэкст на два. На жанчын і на мужчын. На краіну, якой апантаная, і на Быдларусь, якая забівае. На людзей ідэі і на людзей, па вуліцах імя якіх мы ходзім і будзем хадзіць. Сябе і нас усіх аўтарка бачыць у гэтым разломе, з якога мы караскаемся насустрач сонцу. Чаго хочаш? Ня быць дробнай сволаччу! Але пакуль мы толькі караскаемся, блытаем сьляды і губляемся ў арыенцірах. У гэтым і Шлях.

168 pages, Paperback

First published January 1, 2008

Loading...
Loading...

About the author

Ева Вежнавец

3 books16 followers
Е́ва Вежнаве́ц, сапраўднае імя Святлана Стэфанаўна Курс (9 студзеня 1972, Баянічы, Мінская вобласць — 20 ліпеня 2026, Варшава) — беларуская пісьменніца, журналістка. Першая жанчына, якая стала лаўрэаткай прэміі імя Ежы Гедройца (2021).

Нарадзілася 9 студзеня 1972 года ў вёсцы Баянічы Любанскага раёна. У маленстве шмат хварэла, перажыла клінічную смерць і, паводле ўласных успамінаў, была выратавана мясцовымі вясковымі шаптухамі.

У 1994 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Пасля размеркавання працавала настаўніцай у роднай вёсцы і выхавацелькай у дзіцячым садку, але хутка сышла з сістэмы адукацыі. У 1990-я гады далучылася да беларускага нацыянальнага руху, уступіла ў БНФ, працавала стажорам на беларускім радыё. Актыўна ўдзельнічала ў жыцці мінскай творчай багемы таго часу, сябравала з многімі вядомымі дзеячамі культуры, сярод якіх Анатоль Сыс, Міхал Анемпадыстаў, Артур Клінаў.

Галоўная рэдактарка часопіса Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» (1996—1999). У розныя гады з'яўлялася аўтаркай выданняў «Наша Ніва», «Свабода», «ARCHE», «Наша гісторыя», «Дзеяслоў», арт-праекта «Партызан», радыё «Свабода».

У 2006 годзе пераехала ў Польшчу на працу ў «Еўрарадыё», дзе адпрацавала 13 гадоў. Таксама супрацоўнічала з тэлеканалам Белсат да 2020 года. Жыла ў Варшаве. Як перакладчыца супрацоўнічала з Тэатральным інстытутам імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве (2019). З'яўлялася дзяячкай, аўтаркай і перакладчыцай Таварыства маладых творцаў «Да Тэатра» ў Познані.

У 2020 годзе, падчас пандэміі каранавірусу і пасля страты працы на радыё, пайшла працаваць сацыяльнай работніцай (апякункай) — даглядала старых і цяжкахворых. Паводле яе слоў, яна пайшла на гэты крок свядома, каб пераадолець уласны страх старасці і смерці.

У маі 2025 года ў Святланы Курс была дыягнаставана анкалогія на позняй стадыі. Пісьменніца прайшла курсы хіміятэрапіі і змагалася з хваробай больш за год.

Памерла 20 ліпеня 2026 года ў Варшаве.

Паводле апошняй волі цела крэміравалі, на агульным развітанні ў Варшаве прысутнічала урна з прахам. Пахаваная ў роднай вёсцы Баянічы.

En: https://www.goodreads.com/author/show...

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
17 (27%)
4 stars
31 (50%)
3 stars
12 (19%)
2 stars
1 (1%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 8 of 8 reviews
Profile Image for Maša.
51 reviews9 followers
September 4, 2026
Кніга выдатная і як збор апавяданняў, адлюстроўваючых рэчаіснаць і праблемы Беларусі, якія яшчэ больш абвастрыліся праз 20 год, і як крыніца думак неверагоднай жанчыны, замаскаваныя праз розных, але і падобных гераінь
Profile Image for Natasha Matsiusheuskaya.
93 reviews3 followers
June 21, 2026
няроўны (і напачатку нават не вельмі ўдалы) зборнік, які, тым не менш, складаецца ў прадвесніка 'па што ідзеш, воўча' - не цэласнай ідэяй, не стройным аповедам, а нібы не да канца аформленымі вобразамі-прывідамі ў цёмнай вадзе. дзіўна, але ад кароткіх гісторый вельмі яснае адчуванне дома, з бядотай і радасцю, беспрасветнага і пяшчотнага.

добра, што я дабралася да гэтай кніжкі ўжо за свае трыццаць; неяк у памяці засталося, што яна была недзе ў рэкамендацыях на летняе чытанне ад ліцэйскіх настаўнікаў (ці мне прымроілася?), а семнаццацігадовая я нічога б тут не зразумела: гэтае балота з крывёю (мая любімая цытата з 'ваўчынай' кніжкі) і шчомкае адчуванне сваёй краіны было б наўрадці мне знаёмае ці цікавае тады так як зараз.
Profile Image for Hienuk S. .
97 reviews5 followers
September 1, 2026
Адно пэўна - гэткія тэксты трэба ва ўніверсітэтах аналізаваць і вывучаць.
Profile Image for Renata Romanova.
53 reviews1 follower
July 3, 2026
Як сон хворага: ліпкі, абсурдны, агідны, цёмны. З пахам алкаголю і бруднага адзення. Звыклая нянавісць. Жоўць. Але з сярэдзіны зборніка з’яўляецца прасвет, свежае паветра і надзея.
Profile Image for Wola  D.
19 reviews
June 29, 2026
Ева Вежнавец - найболей беларуская аўтарка, якую я ведаю. Яе кніжкі - квінтэсэнцыя радзімы ў паперы. Журботныя, кранальныя, абыякавыя, пасіянарныя, п‘яна-вясёлыя, словы праходзяць проста праз маё сэрца. Чытаць яе ніколі не лёгка, але гэта так шчыра, што хочацца больш і больш.
6 reviews1 follower
October 28, 2026
Ёсць кнігі, якія не варта браць, «каб проста пачытаць у дарозе, бо яна такая бірузовая». З ёй лёгкае чытанне не здарыцца.

Перавыданне зборніка Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы» зноў упісваецца па-за месцам і па-за часам: нібыта напісаная і пра ўчора, і пра сёння, і пра тое, што мы ўсё яшчэ спрабуем сабе растлумачыць.

Няма правільнай абстаноўкі, у якой яна была б зручнай — як і сама Ева. Шчырая, жорсткая, сумленная і настолькі таленавітая, што праглынуць яе залпам наўрад ці атрымаецца - можна папросту захлынуцца.

Мы глядзім па абодва бакі дабра і зла беларускага жыцця і раптам бачым, наколькі глыбока іх карані прарасьлі адно ў адно. Тут адначасова жывуць адмаўленне і прыняцце, праўда і недарэчнасць, непазбежная жорсткасць — і ўсё ж вялікая надзея, якая ў нас застаецца.

Знаёмых гераінь шмат — мы ездзілі з імі ў аўтобусах і маршрутках, стаялі ў чаргах, глядзелі на пластыкавыя ёлкі і разам заходзілі ў ЦУМ. Тады без асобай ўвагі, а цяпер вось бы зноў апынуцца побач з імі і ўважліва разгледзець тую самую прадаўшчыцу цёплых булачак ці чагосьці пагарачэй.

Гэта кніга для паўз i думак, што збіраюцца на фоне. Для начной размовы на кухні, калі хочацца не высноў, а сумленнага адчування сябе
Profile Image for Vylivacha.
71 reviews5 followers
July 24, 2025
Беларусь як татальнае зло, хвароба, ракавая пухліна. Беларусь губіць на розных узроўнях, як дзяржава і як зямля, як ідэя і як яе адсутнасць. Беларусь - гэта шыза-неўрозны прыпадак, падчас якога "нашыя" птушкі, зёлкі і хаткі паглынаюцца маскоўскімі вагнямі. Толькі гэтая беларусь не чапае каго заўгодна, а толькі дробных, непрытульных і непатрэбных.
Але гэта тычыцца толькі аднаго (хоць і аб’ёмнага) аповеда з кнігі. Рэшта - з большага змагарскі пафас і рэсэнтымент. Праўда, свой стыль светлана мае, і ён адзін з самых запамінальных: трохкутнік жанчына - традыцыя - бухло і дзесці пасярэдзіне яго - тая самая Беларусь.
Displaying 1 - 8 of 8 reviews