У кнігу увайшлі апавяданні, што ствараліся цягам многіх гадоў. Яны — пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, “сірот-бязбацькавічаў”, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час.
Як адзначае аўтар у прадмове, “гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу – упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”.