Jump to ratings and reviews
Rate this book

Ордэн шэрай макрыцы: гумарыстычнае фэнтэзі

Rate this book
“Бойцеся сваіх жаданняў” – на жаль ці на шчасце, выпускнік Акадэміі магіі Рован не ўлічыў гэтую непарушную ісціну падчас, як яму падавалася, надзвычай удалага размеркавання. Жыццё схапіла маладога чараўніка ў свае няшчадныя абдымкі, і цяпер юнаку даводзіцца не па падручніках, а напраўду вучыцца сябраваць, давяраць, расстаўляць прыярытэты ды змагацца за свае перакананні й сваіх блізкіх. Прыгоды й выпрабаванні, падступства й рашучасць, чары й гумар – героям дакладна не будзе калі сумаваць. Зрэшты, як і чытачам.

232 pages, Hardcover

Published January 1, 2025

Loading...
Loading...

About the author

Яўген Папакуль

6 books1 follower

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
1 (50%)
4 stars
1 (50%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
Profile Image for Pd.
1 review
May 24, 2026
Робячы заказ кнігі, я не адразу скеміла, што гэта не пераклад, а арыгінальны твор – крыху абурылася, але не адмовіла заказ – і не шкадую!!!

Мяне вельмі кранула падзяка на першай старонцы і тое, што ў канцы Маргарыта таксама пазначана як суаўтарка :) і толькі пасьля, як прачытала, разумею, наколькі гэта ў кантрасьце з гумарыстым кніжным сьветам

Кажучы пра гумар, мне: 1) ён спадабаўся, бо ён не занадта крынджовы, не спрабуе быць сьмешным адмыслова. Кніга акурат мне й спадабалася ад таго, колькі кпінаў(?) з сыстэмы разьмеркаваньня й вучобы – вось тут я цудоўна адчувала Рована. 2) але адчуваецца, якога года нараджэньня аўтары) было прыемна сустракаць старыя жарты

Як бы сказаў ШІ: Гэта ня проста кніга. Гэта *прыдумайце пафасную фразу*. Я ўпершыню (ці як дзіцё/падлетак, які дакрануўся да фэнтэзі) і чытала кнігу, і глядзела яе. Глядзела = я магла ўявіць эмоцыі пэрсанажаў, іх рукі, прастору вакол. З гэтай кнігі атрымаўся цудоўны мульціплікацыёны сэрыял ці фільм!!! Яшчэ раз падкрэслю, акурат такая "ілюстраціўнасьць"(???) мне да вялікай і магутнай спадобы!!!

Калі закранулі ілюстрацыі, вокладка – супэр! Разглядаць яе, шукаць падказкі й адсылкі было цікава. Люблю выразы "Тут быў . . ." Ну й унутры мы з аднагрупніцамі з задавальненьнем разглядалі малюначкі :) Усім спадабаўся Гранмар!!!

Асабліва для мяне падзяка за кароткія абзацы. Акурат такія даюць мне сіл чытаць далей ці дзесьці адпачываць. Ну, я крышачку brainrot

Мне спадабаліся новыя славечкі/неолягізмы ад Яўгена!!! Вядома, пурысты б пакусалі як рэктарскі цэрбер, але яны й кніжкі не чытаюць сьмешныя. Я сабе ў слоўнічак скрала слова "цумбэраць" :)

Гэта так цудоўна, што беларускія рэаліі аказаліся пад вокладкай фэнтэзі – а здавалася мне, што такое немагчыма, каб не было нудна!!



Ну й смачная лаянка, якую ў кнігах не сустрэць (акрамя перакладаў Яўгена)

Магчыма, адзінае не вельмі станоўчае, што скажу – нешта з Хільдай. Можа я прамытая стэрэатыпамі "пра моцную жанчыну", але, каб пераглядзець яе характар, трэба й перачытаць кнігу...

Больш беларускіх трэш-фэнтэзі!!! :)
Displaying 1 of 1 review