100 гісторый пра жыццё ў СІЗА распавядаюць пра розныя аспэкты знаходжання ў гэтай установе ў чаканні разглядання справы. Зусім невяселыя абставіны апісаны іранічна і з выдатным пачуццём гумару. Было б зусім смешна, калі б не усвэдамленне месца дзеяння. Кароткія гісторыі чытаюцца лёгка, мова вельмі вобразная, з пазнавальнымі і такімі роднымі параўнаннямі і устойлівымі выразамі.
Акрамя Зэкамерона у гэтым выданні бонусам змешчаныя вершы, песні і разважанні аўтара на сучасныя і вечныя тэмы. Вельмі цікавая кніга, дакладна вартая таго, каб яе прачытаць.