Зборнік змяшчае раздзелы: “Даследаванні”, “Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас”, “Беларускі фальклор у замежных публікацыях”, “З Фальклорнай калекцыі”, “З экспедыцыйных запісаў”, “Фальклор беларусаў замежжа”, “Рэцэнзіі”, “Нашы юбіляры”. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Даследаванні дэманструюць асноўныя кірункі беларускай фалькларыстыкі, прадстаўляюцьновыя падыходы да вывучэння і асэнсавання традыцыйнага свету духоўнай культурыбеларусаў. Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.