Самы лірычны зборнік і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта трагічныя ды тужлівыя. Аўдыядадатак паслужыць падарункам для аматараў народных спеваў. Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва — выцінанкамі, створанымі Галінай Жураўлёвай. Аўтэнтычнае гучанне балад можна паслухаць па кюар-кодзе. Адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Абярнуся я шэрай зязюляй: беларускія народныя балады з перакладам на рускую і англійскую мовы: іл. выд. з гукавым дадат./ уклад. А. М. Матвеевай; навук. рэд. А. І. Лакотка; прадм. Т. В. Валодзінай; іл. Г. М. Жураўлёвай.