Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях і архівах», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены музыказнаўцам і даследчыкам народнай про- зы. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены блок матэрыялаў, якія адлюстроўваюць уяўленні, звязаныя з ваўкалакамі. Публікуюцца запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы з прыватных збораў, а таксама ўнікальныя запісы казак з архіваў Вільні і Кіева. Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.