Упершыню пададзена спроба сістэматычнай рэканструкцыі ключавых тэм, ідэй і канцэптаў традыцыйнага светапогляду беларусаў, якая ахоплівае народныя ўяўленні аб паходжанні і будове свету, аб чалавеку, аб справядлівым грамадскім уладкаванні і фундаментальных каштоўнасцях традыцыйнага грамадства беларусаў. Прызначана для вучоных-гуманітарыяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.