Кнігу складаюць матэрыялы з аўтарскай калёнкі на сайце грамадзкай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.
Alhierd Baharevič is a Belarusian writer and translator. For his first book Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў (A practical tool for the destruction of cities) he received the Hlinjany Wjales, the independent book prize in Belarus. He is a winner of Belarusian literary prizes and participant of many international literary festivals. Bacharevic moved to Germany in 2007. In 2013 he returned to Minsk, where he lives now.