Што будзе з намі, калі мы раптам апынёмся па розныя бакі — краіны, гісторыі, уласнага жыцця?
Адна краіна расколваецца на «да» і «пасля». На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча? Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч стварыў напружаны і эмацыйны твор пра разлом, які праходзіць праз лёсы людзей. Тут ёсць усё: досвед сыходу і яго цана, складаная этыка адносін паміж «сваімі» і «чужымі», унутраныя канфлікты, што не даюць спакою. Гэта вострасюжэтны постапакаліптычны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак.
Following the rules of Goodreads, the names of authors publishing in multiple languages has to be in the English version. So see at Viktar Martinowich for more information.
Спачатку чытаць было смешна, я ціхенька рагатала з усяго: з вось гэтага простага жыцця, простай мовы, гэтых простых герояў, а ў наступную сэкунду ўспамінала, дзе гэта ўсё адбываецца, і ўжо было не так смешна. А потым пайшло апісанне Каменнай горкі, Кунцаўшчыны, Кастрычніцкай… і тут ужо з вачэй лілісь слёзы. І вось гэтае нарастанне трывогі, калі нібыта яшчэ столькі ўсяго павінна адбыцца, а старонак засталося так мала. І павольнае разуменне… Дзякуй, Віктар, за яшчэ адзін шэдэўр і за маё зноўку разбітае сэрца.
«Гэта горад. Ягоны горад. Які спачатку згубіўся, а потым знайшоўся. Але знайшоўся так, што згубіўся сам Вацлаў».
This entire review has been hidden because of spoilers.