What do you think?
Rate this book


478 pages, Paperback
First published January 1, 2010
-Не, я дык люблю сходкі. Асабліва, калі вялікія, дзе многа людзей, дзе ў булівым уздыме выяўляецца агульная згода, дзе чалавек разбаўляецца ў масе, губляе сябе, забываецца на сваё асабістае і жыве, поўніцца гэтым агульным уздымам. Там неяк робішся смелым, адважным, пазбаўляешся ўсякіх сумненняў, усякай жудасці жыццёвай.
Яна троху змаўчала, падумала.
-Калісь было многа такіх пекных хвілінак. Цяпер не тое, цяпер неяк шэрае ўсё. Нудна часам…
-А дрэнна аднаму, цяжка. Думкі розныя, пустата… Моцы няма, бо моц толькі ў грамадзе, калі так зліешся з усімі, калі гарыш захапленнем магутным. Эх, было калісь!..
Так. Кветка пажоўклая. І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму.
І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка, што закрасавалі ў ім цветам жывым, пышнадзейным.
Але глыбока ўраслі карані ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным.
І не вытрымалі палкага сонца.
Пажоўклі…