Як захапляльны прыгодніцкі раман чытаюцца ўспаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай. Аўтарка наведала шматлікія гарады і краіны, яе прымалі пры дварах турэцкага султана Махмуда І, расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны, аўстрыйскага імператара Карла VІ, а таксама айчынных князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Усё яе жыццё было поўнае нечаканасцей і авантураў, але прыродны розум, смеласць і знаходлівасць заўсёды дапамагалі ёй выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.
Дивовижно, що в контексті нинішньої популярності книжок про видатних жінок в історії (змогли вони, зможеш, мовляв, і ти, якщо докладеш зусиль) «Відлуння світу» не здобуло більшої прихильності читачів. Здавалося б, книжка ідеально пасує до тренду, бодай на перший погляд.
Саломея Реґіна Русєцька де Пільштин, білоруська польськомовна шляхтянка, народилася на початку XVIII ст., але прожила життя навдивовижу сучасне (скажімо, стверджувала, що жінка мусить сама будувати собі життя й кар’єру, не покладаючись надміру на підтримку чоловіка, і пропонувала їздити в Єгипет, на море, щоб підлікувати розхитані нерви) — та ще й лишила про це автобіографію в естетиці авантюрного роману.
Від початку, втім, її біографія заповідалася радше на трагедію про нелегку долю жінки в патріархальному суспільстві. Дівчинку видали заміж у чотирнадцять років, і незабаром після весілля її чоловік, лікар, вирушає працювати у Стамбул. Так Саломея опиняється на чужині, в хитросплетінні політичних і бізнесових інтриг, де будь-який необачний крок може закінчитися стратою. А овдовівши ще підлітком — ще й лишається без засобів до існування. Менш беручка дівчина опустила би руки і пропала ні за цапову душу, але нашу героїню так просто не спинити.
Навчившись дечому від чоловіка, вона починає власну медичну практику, спеціалізуючись на лікуванні очних захворювань — і надаючи послуги передовсім жінкам: неабияка ніша в сегрегованому суспільстві. Щоправда, всі наведені нею рецепти доводять хіба що силу ефекту плацебо й безмежну волю людського організму до життя (скажімо, вона вважає, що потовчена єгипетська мумія дуже помічна від харкання кров’ю), але головне, що клієнтки і клієнти лишаються задоволеними — і навіть у масі своїй живими. А до клієнтів її хто тільки не належав — скажімо, трансильванський князь Ракоці, який закохався в юну лікарку й намагався запроторити її за ґрати, коли вона йому відмовила; чи, наприклад, імператриця Росії Анна, яка ввела її до найближчого кола своїх придворних дам. Як Саломея опинилася при російському імператорському дворі? Все дуже просто: вона вирішила диверсифікувати канали доходів і, крім лікарської справи, створити невеличкий міжнародний бізнес. Чим не чудова мотиваційна історія для «Це теж зробила вона», — може здатися сучасним читачам і читачкам; якби не один нюанс: її бізнес — торгівля військовополоненими.
Саломеї пощастило: саме коли вони проводила cost-benefit analysis продовження лікарської кар’єри, турецька адміністрація пригнала з війни певну кількість австрійських полонених. Наша героїня одразу зметикувала, що якщо викупити п’ятьох офіцерів за 800 золотих, а потім заламати викуп 1200 золотих і подарунків ще на 300 золотих, то це добрий бізнес. Чотирьох її бранців справді викупили, але родина п’ятого не квапилася рятувати свого спадкоємця (судячи з подальших подій, припускаю, навпаки: тішилася нагоді спекатися невдалого родича). Замість виявити християнське милосердя, наша героїня вирішує, що невикуплений раб їй не завадить. І починає збиратися до Російської імперії, бо чула, що там при дворі тримають військовополонених турків — то треба їх викупити і розвивати свій бізнес. Закінчується ця історія весіллям, серйозною загрозою зриву дипломатичних домовленостей між двома країнами й озброєним протистоянням цілком у дусі Тарантіно, в ході якого Саломея вимахує двома зарядженими пістолями і спокійно пояснює, що, мовляв, на васьпана в мене пороху вистачить, а далі — як Бог схоче.
Саломея лишається продуктом свого часу не лише в бізнес-сфері (явно забороненій Женевською конвенцією про поводження з військовополоненими), а й у політичних уподобаннях. Скажімо, вона захоплюється Петром І, бо він «за своє життя край свій вельми добре і похвально сформував. Розбійників і лихий люд так понищив, що не тільки старих і молодих на одній шибениці по декілька сотень наказував вішати, але й жінок і дітей повирізував, аби злого зародку в його країні не було». Але, зрештою, минуле — інша країна, і люди там живуть інакше. На щастя, ми в ньому жити не мусимо, проте як цікаво інколи в нього зазирнути!
Часам я здзіўлялася, як пані Пільштынова не згінула яшчэ падчас першай прыгоды. Мяркуючы па яе ж расповедах, характар у яе яшчэ той быў і шыла ў попе. Як маці яна мне не спадабалася. Але не ўсім жа быць добрай маці. Мяне ўразіла і захапіла яе жаданне быць доктаркай і ўпартасць у дасягненні гэтай мэты. Прыемна думаць, што была ў нашай гісторыі такая жанчына.
Раз'езды польскай лекаркі (і трошкі гандляркі рабамі) па цікавых месцах у экзатычныя часы, шчодра аздобленыя плёткамі, выдумкамі, асабістымі драмамі, падзякамі Богу і усхваленьнямі тагачаснай расейскай імперыі (на тых жа старонках, на якіх апісваюцца жахі той імперыі). Вельмі няроўнае па дынаміцы і якасьці чытво - бо не ад прафесійнай аўтаркі, відавочна. Цікавы артэфакт, люстэрка ў вельмі іншы сьвет.
Я вымучвала гэтую кнігу 5 месяцаў, але ў рэшце дачытала. Магчыма яна як і многія кнігі XIIX ст. чытаецца так цяжка. Але добра, што прачытала, так цікава было даведацца пра такія даўнія падзеі вачамі жанчыны. І яшчэ больш цікава дзе яна была шчырай, а дзе трошачкі дадала фантазіі ад сабе :)
Расповеды дзядоў пра тое, як яны дабіраліся да школы з паходнямі, пераадольваючы мятровыя сумёты і адбіваючыся ад ваўкоў і мядзьведзяў у абсалюце. Гэтакая the Outlander (далей па тэксту Чужынка) ад сьвету Рэчы Паспалітае. Зрэшты, напэўна больш слушна сказаць, што Чужынка гэта Саламея Русецкая ад сьвету Шкоцыі (па-за асноўным працоўным заняткам нават час падзей той самы). Толькі што калі Чужынка пачынае дурыць бліжэй да завяршэньня сваёй гісторыі, Саламея, доўга не чакаючы, пачынае несьці ахінею зь першых бачынак. Тут табе й жыды-чарнакніжнікі (увогуле, на думку спадарыні Саламеі, жыды - найгоршыя істоты), і кавалеры, ад якіх можна адбіцца толькі кідаючыся ў іх грошыма й каштоўнасьцямі, нават пасьля таго, як яны сталі прычынай сьмерці роднага дзіцяці (што дарэчы кажучы не спыняе спадарыню ад таго, каб іншых сваіх дзяцей гэтаксама гэтакім асобам давяраць), і "ўсё дзеля славы Пана Бога, але 5 тысяч чырвоных злотых - гэта 5 тысяч чырвоных злотых".
Напрыканцы свае й чужыя гісторыі ўжо сканчваюцца, то апошнія два разьдзелы гэта тлумачэньні вынятак з Талмуда на свой капыл, дзе, вядома, Талмуд гэта дурнота і ад Шатана, лепей Біблію на польскай ці нямецкай пачытайце - там усё як мае быць.
Шчыра кажучы, цалкам не разумею ідэю прасоўваньня спадарыні Саламеі у вельмі важнае для Беларусі гістарычнае асобы, штось на роўні з Палутай Бадуновай ці нават Эміліяй Плятэр, бо, па-першае, хоць яна на Наваградчыне й нарадзілася, ніколі сябе ліцьвінкай не ўважала, а сама Наваградчына ўзгадваецца адзін раз - на пачатку, дзе яна кажа, што там нарадзілася. Калі казаць за Літву, зьяўляецца яна ў тэксьце максімум як часовы прыпынак на паўбачынкі, а то й меней. Называе яна сябе выключна полькай, любіць прапагандваць парадкі Турэччыны і Расейскае Імперыі. Мне падаецца нават яна б сама была супроць таго, каб яе прыпісвалі да выбітных прабеларускіх дзеячок. Па-другое, лекар яна найцудоўнейшы толькі зь яе ўласных слоў: усе заўсёды ад усіх хвароб у яе за 40 дзён ачунялі, а калі і паміралі праз месяц-два, то яе ўжо там не было, гэта яны ўсё самі. Нагадвае іншых сучасных персанажаў, з цытат каторых, можна зрабіць скутак, што яны найцудоўнейшыя й найневерагоднейшыя адмыслоўцы ў любой справе, але ж усе ўсё разумеюць. Мо дзесь існуе яшчэ нейкая крыніца, якая пацьверджвае ўсе дасягненьні спадарыні Саламеі, але я пра яе ніколі ня чуў.
Агулам пасьля прачытаньня яе ўласнага дыярыюша меркваньне пра яе складаецца, як пра чалавека прынамсі ня дужа прыемнага (і гэта нават калі абыходзіць тэмы з гандлем рабамі і надзвычай паскуднага абыходжаньня зь дзецьмі). Што можна было б дазнацца паспытаўшы яе знаёмых у той час, мне нават вусьцішна ўявіць.