Jump to ratings and reviews
Rate this book

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Rate this book
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.

347 pages, Paperback

First published January 1, 1844

25 people are currently reading
127 people want to read

About the author

Jan Barszczewski

10 books3 followers
Беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
108 (62%)
4 stars
50 (28%)
3 stars
15 (8%)
2 stars
1 (<1%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 17 of 17 reviews
Profile Image for Alyona.
53 reviews11 followers
September 5, 2015
Твор, які варта прачытаць кожнаму беларусу. І я маю на ўвазе не толькі тыя некалькі апавяданняў, што вывучаюць у школе, але ўвесь зборнік. Тут і прыгожыя апісанні беларускага азёрнага краю, і настальгічныя успаміны пра Полацк, і народная мудрасць, і хрысціянскія настаўленнію

Цікава, наколькі адрозніваюцца расказаныя Баршчэўскім апавяданні ад расейскіх казак. Калі ў казках суседзяў той, хто скарыстаўся паслугамі гаворачых жывёл і іншых чароўных істот (залатая рыбка, чароўны шчупак і г.д.), - малайчына, кемлівы станоўчы персанаж, то ў беларускіх за зносіны з духамі напрыканцы канцы казкі ён абавязкова будзе пакараны разнастайнымі няшчасцямі. Мораль сей басни такова: ўзбагачацца можна толькі сумленнай працай з Божай дапамогай. Гэты падыход мне вельмі падабаецца, таму з задавальненнем буду чытаць фантастычныя апавяданні пра Беларусь сваім дзецям.
20 reviews
September 19, 2022
Кніга страшных апавяданнаў, страшных тым, наколькі распаўсюджанымі на сяле былі ксенафобія, патрыярхальнасць і рэлігійны фанатызм, калі любы чалавек, які мае крыху больш ведаў - вядзьмар, прагне новага - рэнегат і блудны сын, паходзіць з іншага краю - чарнакніжнік.
Profile Image for Jenny Sparrow.
317 reviews42 followers
November 22, 2024
Не магла абмінуць гэтае выданне, даўно хацела кнігу ў калекцыю. У школе мы чыталі пару апавяданняў, яны запомніліся, хацелася пазнаёміцца з усімі, тым больш у містычным кастрычніку.

Я люблю такога кшталту гатычныя апавяданні. Але, вядома, кніга напісаная ў часы, калі рэлігія спрэс панавала ў галовах людзей і таму “памаліся і пакайся” было галоўнай маральлю амаль кожнай гісторыі, што мне не блізка, бо я вельмі моцна не люблю рэлігію.

Спадабаліся гуманістычныя і патрыятычныя матывы ў кнізе. Асабліва развагі пра тое, як стала дрэнна жыць пры маскалях (і хаця проста пра гэта не гаворыцца, дасведчаны чалавек усё разумее). Рада, што прачытала нарэшце гэтую класіку.
Profile Image for Natalia.
204 reviews4 followers
June 15, 2021
Отличная книга, поэтичная и увлекательная, - такая себе смесь Гоголя и Гофмана. И много-много Беларуси, к которой проникаешься всё большей любовью.
8 reviews
December 21, 2019
Цудоуная кнiга! Напiсана хоць i дауно, але такой прыгожай ды зразумелай мовай, а апроч таго з выкарыстаннем шматлiкiх словау, якiя ужываюцца у мясцовасцi, дзе я нарадзiлася.
Сюжэты апавяданняу заусёды маюць сэнс, ды i цiкавыя такiя, што параiла б зняць сэрыял паводле гэтай кнiгi. Тут i звышнатуральнае апiсана так захапляльна, i вясёлыя моманты ёсць, i сумныя - гэта не так, як у шматлiкiх сённяшнiх фiльмах жудасцяу, дзе няма сэнсу цi канечнага цэлю, - у кожным з апавяданняу бачныя прычына дзiвосау, следства, мараль. Усiм раю пачытаць!
Profile Image for Dzianis Yermalovich.
6 reviews
November 28, 2025
З назвы і тое што чуў пра кнігу цяжка было ўявіць наколькі яна можа быць актуальная зараз. Вельмі уражаны і раю чытаць ўсім, і заўважаць тое, што паміж радкоў.
Profile Image for Anastasia.
26 reviews
June 20, 2025
Атмосферные, по-хорошему жутковатые истории Борщевского – настоящее удовольствие, если поймать соответствующее настроение и посвятить им пару вечеров, желательно на природе. Большая любовь описываемым землям в каждой букве, хочется гулять в тех краях и пытаться увидеть своими глазами местную чудь.
Profile Image for Uladzislau.
11 reviews2 followers
November 3, 2024
Амаль усе апавяданні аб'ядноўвае тэма здзелкі з д'яблам (aka цёмнымі сіламі). Героі апавяданняў уступаюць у сувязь з чарнакніжнікамі, пачварамі і іншымі чароўнымі істотамі, прагнучы хуткай нажывы, улады, кахання, звышнатуральных здольнасцяў або ведаў. Але цёмныя сілы патрабуюць ахвяр і за падобныя здзелкі па галаве атрымліваюць спачатку блізкія людзі, а потым і сам ініцыятар дамовы.

Сюжэт не новы і вядомы многім народам у фальклоры і мастацкай літаратуры. А значыць, нягледзячы на сваю фантастычнасць, балючы і знаёмы людзям з іх паўсядзённага жыцця. Што ж стала натхеннем пісаць цэлы зборнік пра такія рэчы?

Баршчэўскі неаднаразова згадвае паводзіны часткі шляхты, што пагарджае мараллю, здзекуецца з сялян і мясцовых нематэрыяльных каштоўнасцей дзеля здабыцця каштоўнасцей матэрыяльных. Апісвае журботны стан, да якога быў даведзены край, а сталага веку пан Завальня не забывае нагадваць маладому пакаленню, што раней, яшчэ пры яго маладосці, трава была зелянейшая, а людзі дабрэйшыя. Хтосьці інтэрпрэтуе зборнік як ноту асуджэння арыстакратыі, што здрадзіла дэмакратычным ідэалам Рэчы Паспалітай і стала на бок царскай Расіі, прычыніўшыся да заняпаду і падзелу першай. У каментарах да выдання адзначаецца, што прататыпам вобраза Белай Сарокі з аднаго з апавяданняў, відаць, стала расійская імператрыца Кацярына II.

Працягваючы гістарычную аналогію, можна заўважыць, што з часу напісання зборніка колькасць здзелак з д'яблам, зробленых беларусамі, не толькі не зменшылася, але і іх дэмаграфія пашырылася на новыя пласты грамадства і прафесійныя колы, а шляхта за свае здзелкі спаўна расплацілася ў пачатку XX-га стагоддзя. Мабыць, калі б твор быў перакладзены на беларускую мову і набыў папулярнасць раней за 1990-я, то хаця б часткі з гэтых здзелак можна было б унікнуць. А мабыць гэта толькі мае фантазіі. Зрэшты, не ўсе чытаюць беларускую літаратуру.

Дарэчы, метафарычны адказ на пытанне што рабіць, калі здзелка ўжо заключана, наступствы не за гарамі, а пажыць яшчэ хочацца, таксама можна знайсці ў кнізе. Крыху фантазіі – і яго можна ператварыць у план практычных дзеянняў дзеля выратавання. Толькі шлях гэта няпросты.

На мой погляд, сацыяльна-палітычнымі інтэрпрэтацыямі гэтых апавяданняў абмяжоўвацца не варта. Для мяне гэта апавяданні і пра сціпласць перад прыродай, навакольнай і ўнутранай, і пра разуменне ўласных абмежаванняў і мімалётнасці жыцця, і, вядома, пра зачаравальную прыгажосць роднага краю.

„О, людзі вялікага свету! Паглядзіце на неба з вашых высокіх і пышных гмахаў, зразумейце гэтыя знакі ў пэўных абрысах аблокаў, якія заўсёды перад вашымі вачыма; Божая рука папярэджвае вас, што няма нічога вечнага на зямлі, гмахі вашы ператворацца ў руіны, моц, багацці, гонар і слава рассеюцца і знікнуць, як лёгкі дым у паветры.“
Profile Image for Дмитрий Савельев.
28 reviews
August 10, 2024
Трэба вельмі пільна сачыць за тэкстам, бо лёгка заблытацца і згубіцца. Колькі разоў прыязджаюць новыя людзі і апавядальнік змяняецца. А калі страціш сэнс апошняй старонкі, то далей немаведама аб чым гісторыя. На жаль ёсць пачуццё, што бліжэй к канцу арыгінальнасць апавяданняў паціху знікае. Але ўсё роўна ў кнізе ёсць колькі цікавых вобразаў і рэчаў міфалагічнага характару
Profile Image for Nazarii Zanoz.
568 reviews49 followers
November 14, 2020
Доволі етнографішна книжка. Можна дізнатися, в які сили вірили мешканці Півночи Білорусі і що це доволі близькі вірування до наших. Така трохи суміш легенд та казок для дорослих.
Profile Image for Diana Olesjuk.
2 reviews
February 5, 2025
Ці можна прыдумаць нешта больш атмасфернага для халодных зімовых вечароў? Беларуская віктарыянская готыка гэта казачна, захапляльна, месцамі змрочна і так прыгожа. ❤️
Profile Image for Uladzislau.
369 reviews8 followers
December 16, 2024
Помню, как купил именно это издание в книжном магазине, а также, как был очарован этой книжкой в юности. Она еще проиллюстрирована Валерием Слауком - кто в теме, тот поймет, что это значит. Вот сейчас перечитал тридцать лет спустя и, надо сказать, теперь стали бросаться в глаза недостатки, которые раньше не замечал. Писать об этом не хочу, но замечу, что в любом случае образ пана Завальни, ставящего горящую свечку на окно, чтобы заплутавшие путники могли найти дорогу к гостеприимному хозяину, так до сих пор и остается самым ярким образом беларусской литературы на сегодняшний день.
Profile Image for Lesya.
70 reviews1 follower
December 15, 2024
Дзіўны твор, які на пачатку даваўся мне вельмі цяжка. Але потым мяне проста ахуталі ўсё гэтыя лягенды, яны так нагадвалі прыказкі і гісторыі з маёй роднай вёскі.
Сапраўдны скарб, што “Шляхціц Завальны”, напісаны ў 1844г быў надрукаваны і захаваны да нашых дзён
Profile Image for vkos.
7 reviews
October 13, 2020
Практически белорусский Гоголь
Displaying 1 - 17 of 17 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.