Jump to ratings and reviews
Rate this book

Каланісты

Rate this book
“Каланісты” – працяг кнігі Максіма Знака “Зэкамерон” і новы збор кароткіх гісторый са свету зняволення. Калі дзеянне першай кнігі адбывалася пераважна ў СІЗА, героі “Каланістаў” трапляюць ужо ў прастору папраўчай калоніі – свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай.

Гэтыя фацэцыі – смешныя, горкія, часам амаль неймаверныя эпізоды турэмнага жыцця, у якіх існуюць побач жорсткасць і спагада, страх і гумар, прыніжэнне і чалавечая годнасць. Знак уважліва прыглядаецца да людзей па абодва бакі турэмнай сістэмы і паказвае яе не толькі як механізм пакарання, але і як асобны свет, дзе абсурд паступова робіцца нормай, а чалавек вучыцца жыць у ненармальных абставінах.

184 pages, Hardcover

Published October 15, 2026

Loading...
Loading...

About the author

Maxim Znak

3 books3 followers
Maxim Aliaksandravič Znak (Belarusian: Максім Аляксандравіч Знак) is a Belarusian lawyer and politician, part of Viktar Babaryka's team, lawyer of Sviatlana Tsikhanouskaya, and a member of the presidium of the Coordination Council formed during the 2020–21 Belarusian protests in opposition to the rule of Alexander Lukashenko. Along with fellow opposition leader Maria Kolesnikova, Znak actively participated in the demonstrations and protests against the Lukashenko government after Sviatlana Tsikhanouskaya had left the country. He was sentenced to 10 years in prison by the Belarusian authorities. He was freed and exiled in 2025.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
3 (100%)
4 stars
0 (0%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Maša.
52 reviews9 followers
November 15, 2026
"Дзяржава, якая будуе турмы, стварае маленькія мадэлі самой сабе. Уваходзячы ў калонію, чалавек не пакідае Беларусі - ён трапляе ў яе цэнтр, лагічнае ядро, пра якое большасць беларусаў альбо не ведала, альбо адмаўлялася ведаць да 2020 года."
Як Вергілій праводзіць Дантэ па кругам ада, так і Максім праводзіць чытача па кругах беларускага пакарання праз выдатную прадмову і гісторыі вельмі розных персанажаў. Ёсць і абсурд, і смех, і слёзы, і шок, і захаванне ці страта годнасці.
2 reviews
November 10, 2026
Прачытала «Каланістаў» адразу запар за «Зэкамеронам». Абедзве кнігі ўражваюць, але агульны настрой у іх розны. Чытаць «Каланістаў» было не смешна. З «Зэкамеронам» было інакш: там многія моманты выклікалі ўсмешку.

Мне падабаецца мова, якой напісаная кніга. Вельмі лёгка можна ўявіць сабе чалавека ці сітуацыю. Аўтар выкарыстоўвае вельмі трапныя параўнанні, іх шмат, і яны робяць кнігу не сухой, а вельмі вобразнай.

Абраная форма кнігі – невялікія апавяданні – робіць чытанне лягчэйшым, бо не патрабуе ўважлівага сачэння за сюжэтам і запамінання імёнаў. Імёнаў увогуле няма. Апавяданне вядзецца заўсёды пра розных «ён», як і ў «Зэкамероне».

І хоць кніга выклікае цяжкія пачуцці і думкі, яе хацелася чытаць далей. Многія беларусы з лёгкасцю змогуць уявіць сябе на месцы аўтара, і ад гэтага робіцца сапраўды вусцішна, а іншаземцам, хутчэй за ўсё, будзе складана паверыць у існаванне такой сучаснай рэчаіснасці ў еўрапейскай краіне.
1 review
November 19, 2026
Прачытаў «Каланісты» Максіма Знака.
Гэта кароткія гісторыі з іншай паралельнай рэальнасці. Яна існуе, хаця лягчэй яе не заўважаць.
Шчыра кажучы, я баяўся, што пасля прачытання гэтай кнігі мяне ахопіць дэпрэсія. Але яна мела зусім адваротны, нават тэрапеўтычны эфект. І ў нейкім сэнсе дапамагла лепш зразумець, як ставіцца да некаторых рэчаў у жыцці.
Больш за ўсё мяне ўразіла не абсурднасць таго, што адбываецца, а дзіўная здольнасць аўтара захоўваць чалавечнасць у стаўленні да навакольных і не азлабляцца, нават калі для гэтага ёсць усе падставы.
І ў той жа час кніга прымушае задумацца пра банальнасць зла, пра тое, як з мноства маленькіх, штодзённых учынкаў складваецца нешта страшнае. І насамрэч гэта адбываецца не толькі ў калоніі.
Чытаючы, адчуваеш глыбокае спачуванне да людзей, якім давялося правесці ў гэтай рэальнасці гады, і пачынаеш яшчэ больш цаніць уласную свабоду, нават радавацца некаторым сваім дэцызіям.
Але, бадай, галоўны ўрок гэтай кнігі для мяне — тое, як важна не дазваляць несправядлівасці рабіць нас саміх менш чалавечнымі. І як важна не здавацца.
Атрымліваецца, што кніга пра жыццё ў папраўчай калоніі ў пэўным сэнсе здольная выпраўляць тых, хто знаходзіцца на свабодзе.
Displaying 1 - 3 of 3 reviews