Кнігу складае аповесць "Гісторыя хваробы", у якой аўтар даследуе складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.
Федарэнка цудоўны ва ўсіх сваіх творах. І гэты не выключэнне. Дужа непрыемны герой з яго складанай душэўнай арганізацыяй. Ягчэ больш не прыемная героіня, якую герой для сябе абраў. І, канешне, із дзіўныя адносіны зусім не пакінулі шансаў на тое, каб паверыць, што такое ўвогуле існуе. Недарэмна назва твора - Гісторыя Хваробы, а не Гісторыя Кахання. Так сапраўды больш актуальна. Твор спадаюаўся б больш, калі б быў прапісаны на іншым фоне - не націянальна-моўным пытанні. Бо гэтая тэма падымалася і Федарэнкам, і яго калегамі так часта, што падчас хочацца проста пачытаць штосьці на мове без думак пра тое, што чытаеш на мове...