У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа "Дрыгва", прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі ў час грамадзянскай вайны. Аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі.
Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Клясык сусьветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.