Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Клясык сусьветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.
Лёгка напісаны тэкст, неяк ўскосна ўзгадваюцца тэмы жыцця і смерці, нейкія сацыяльная моманты, але лінія расповеду адна - падлеткавае каханне: не ўпэўненые, сарамлівае, бязглуздае якім і павінна быць Добра што ў гісторыі ёсць працяг, інакш атрымаўся бы фэспалм
не магу сказаць, што фанацела ад якой-кольвек клясыкі белліту ў школе (акрамя каласоў). магчыма, бо то чытаньне было прымусовае. але цяпер хочацца разьбіць той стэрэатып, што клясыка - нудота.
маем вельмі чытэльную гісторыю жыцьця на Палесьсі. да палешукоў (і паляшучак!) Якуб ставіцца адначасова пяшчотна і з гумарам, часам апісваючы вельмі фацэтныя сцэнкі. галоўны герой, па-мойму, насамрэч зумэр, якога тэлепартавалі на сто год назад: філязофствуе, хоча падарожнічаць, ад гарэлкі адмаўляецца (а калі не адмаўляецца, выяўляецца, што піць ён ня ўмее), побач зь дзяўчатамі (ці, калі карыстацца словамі з рамана, маладзіцамі і паненкамі) трымацца нармальна ня здольны, затое агулам іх паважае і нават прапаноўваў іх таксама запрасіць у сваю школу (чым апярэдзіў свой час, праўда, але нейкім чынам дзяўчаткі тут ўсё адно пісьму навучаныя).
карацей, усё добрае і мілае, сэрцайка наліваецца цяплом, мне спадабалася.
ну і асобна, вельмі цікава дасьледаваць мову, асабліва як я імкнуся вучыцца больш натуральна размаўляць. пані, чаму вы не ў гуморы?
I really enjoyed this mostly simply written novel owing its delicate description of nature and the people's customs in the countryside, the roles men and women have shown in Easterneuropean culture ever since that I see both in literature and real life, and so on. I did enjoy the text while translating it into German (and I hope to find the muse and time to do the same with the other two parts of this trilogy) which has been obviously done for the first time. Alas, nobody seems to want to publish it.