Jump to ratings and reviews
Rate this book

Каласы пад сярпом тваім #1

Каласы пад сярпом тваім

Rate this book
Уладзімір Караткевіч - гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве - у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы - К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

928 pages, Hardcover

First published January 1, 1965

65 people are currently reading
295 people want to read

About the author

Uladzimir Karatkievič

26 books24 followers
Karatkievič was born in 1930 in Vorša, Viciebsk region. In 1954, he graduated from the Philological Department of Kyiv University and taught first in a village school in the Kyiv region of Ukraine and then in his home town, Vorša (Belarus). Later, he completed advanced literature courses (1960), and then cinematography (1962), both in Moscow. Literature then became his main occupation. His first published work was a poem that appeared in 1951, that was later followed by three collections of verse. Later, he turned to prose, and had since published a large number of short stories, in collections entitled Chazenia, The Eye of the Typhoon, From Past Ages, and others. He also wrote the novels Unforgettable and The Dark Castle Olshansky. Probably Karatkievich's most popular work is the novel King Stakh's Wild Hunt (Дзікае паляванне караля Стаха, 1964). His novels deal predominantly with Belarus's historical past, including the January Uprising 1863 - 1865. Karatkievič also wrote a number of plays, essays, articles, screenplays for short and feature films, and some very interesting detective and adventure stories. Karatkievič's literary works are marked by romanticism, rich imagery, and emotionalism. A recipient of several national literary awards, he has strongly affected the further development of historical themes in Belarusian literature.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
357 (76%)
4 stars
72 (15%)
3 stars
25 (5%)
2 stars
9 (1%)
1 star
1 (<1%)
Displaying 1 - 22 of 22 reviews
Profile Image for Maša.
36 reviews6 followers
December 26, 2025
Магутны твор як у школьным, так і ў дарослым чытанні. Абсалютная любоў да зямлі і людзей Беларусі праз фантазію, дзе людзі з імёнамі Рагнеда, Ефрасіння і Гедымін жывуць у 1850-х, Каліноўскі чытае Скарыну, і з Манюшка і Дуніным-Марцінкевічэм можна выпіць. Вядома не хапае наступнай часткі пра паўстанне, але і так адчуваецца веліч страты вынішчанага пакалення змагароў беларускай незалежнасьці.
Profile Image for Hanna Rudakouskaya.
90 reviews11 followers
November 24, 2016
Хацела б напiсаць на мове, але з мабiльнага крыху нязручна. Таму на расейскай.
Удивительно, почему этой книги до сих пор у меня тут не записано. Я читала ее уже третий раз. Она невероятная, идеальная. Она о том, что волнует, что вызывает во мне ощущения. О родном. О близком. А самое главное - о красивом. Редко кто из белорусских писателей описывает быт так красиво. Все персонажи - ладные характеры. Цели и поступки оправданы. Мне каждый раз так жаль, что книга заканчивается :(
Profile Image for Hanna Rudakouskaya.
90 reviews11 followers
January 24, 2022
Найпрыгажэйшая кніга. На мой густ, у ёй - уся Беларцсь. Перачытваю ўжо не першы раз, але кожны - гэта такое шчасце!
Profile Image for I.
52 reviews10 followers
July 12, 2022
Кніга амаль на тысячу старонак, якой трэба прысьвяціць шмат часу. Антыімперскі, гістарычны, раман сталеньня. Уся антыімперскасьць і дбаньне аб нацыянальным высьпяваньні гэтага рамана надзвычай актуальны й дагэтуль. Дзіўна, як такую кнігу наогул надрукавалі ў СССР. Мабыць таму, што гэта былі 60-я. Тым ня менш здаецца, што цэнзарскія праўкі ў рамане прысутнічаюць. Як бы было цікава прачытаць Каласы бязь іх. Але нягледзячы на гэта, выдатная кніга, пяць зорак.
Profile Image for Elvira Burchik.
14 reviews4 followers
September 17, 2017
"...Бедныя, бедныя людзі!
Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Ну што ж, калі твая "неабходнасць" не можа даць ім палёгкі, і волі, і шчасця - тым лепей. Тады па сваёй "неабходнасці" яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь. Гэта будзе скора. Нядоўга чакаць."

Кніга, якую варта прачытаць кожнаму беларусу.

Каб даведацца, як іншыя да цябе адчувалі тое ж, што й ты, у дачыненні да сваёй зямлі, якая была і ёсць даражэй за ўсе. Як жадалі волі, без якой зацкаваны народ далей ўжо ня мог.

Кніга пра тое, як беларусы імкнуліся ня быць "Усходнімі крэсамі" альбо "Северо-западным краем", а быць сабою, са сваімі звычаямі, верай, "мужыцкай" мовай, якая нясе ў сябе ўсе тое, што дорага людзям на гэтай няшчаснай зямлі.

Пад час чытання ўвесь час разумееш, што натхняла людзей на барацьбу, і за што яны змагаліся, бо адчуваеш тое ж самае, тую ж павагу і пяшчоту да роднага края.

Мой першы водгук і першая цвёрдая 5 кнізе - шчыры дзякуй, Уладзімір Караткевіч.
Profile Image for Кірыл.
15 reviews
September 27, 2021
Не чакаў такога!!! Пачатак быў такі павольны, можа першую палову кнігі амаль нічога не здараецца. Нешта ўсё целепаецца неяк непатрэбна і несуразна... Ну не, канешне нешта ўражвае і ў першай палове, але тое як усе закруцілася потым, калі сяляне паўсталі, і асабіста калі з’явіўся на старонках Кастусь Каліноўскі, тут ужо накал падзей уражвае!! Трэба цяпер чытаць другую кнігу. Нажаль, Караткевіч не паспеў яе дапісаць і скампанаваць так як планаваў. Але паглядзім! Вельмі крута, усім хто захапляецца нашай радзімай і людзьмі нашымі - рэкамендукю! 🔥🔥🔥
Profile Image for Irina Demidova.
132 reviews4 followers
December 28, 2022
Чытала не першы раз, а вось слухала як чытае Андрэй Каляда ўпершыню.

Цудоўны раман пра Алеся Загорскага, пра яго сталення, як ён знаходзіць свой сакрэт, што ён Беларус, пра тое што аказваецца, што гэты сакрэт ведаюць і іншыя. Гэта раман пра Беларусь, пра яе быт, пра культуру, пра тое як баліць нешта ўнутры, пра мову на якой саромяюцца размаўляць. Пра розніцу выхавання, пра чалавечую годнасць.
Не губляе сваёй актуальнасці гэты раман і цяпер! Вельмі падабаецца!
Profile Image for Hanna Rudakouskaya.
90 reviews11 followers
January 31, 2022
Другая кніга, і столькі ж задавальнення ад чытання. Тут ужо дакладна больш дарослыя думкі і падзеі.
А яшчэ, да мяне ўрэшце вярнулася былая хуткасць чытання, задавальненне і магчымасць сканцэнтравацца на кнізе! Увесь 2021 год не атрымлівалася, а зараз - атрымалася!
Profile Image for Nadia Zhuk.
Author 1 book43 followers
May 26, 2022
Such a shame I couldn't finish this book, and I really, really wanted to love it! 70% in I gave up, and never even got to the climax of the book, the January Uprising of 1864. Maybe it is for the better, because it might not be the best moment to read about failed struggles for freedom.

This was the first fiction book written in the Belarusian language that I have read in 12 years. A milestone in a way.

The book started so well, and and the story kept me hooked for the first 300 pages or so, the love line was reasonably believable, and the writing was smooth, I felt nostalgic and homesick, and remembered my childhood, and what summers were like on the border with Poland where my grandmother lived, and how much has changed since then, and how so much has been irreversibly lost, and how for centuries that piece of land just couldn't get a break really.

And then the book sort of unraveled, it happened slowly but steadily, and the whole thing just became so PREACHY! I mean when the main character ACCIDENTALLY bumped into Kastuś Kalinoŭski in a market and became besties with him, I was ok to suspend disbelief but then when he proceeded to accidentally bump into EVERY single famous Polish and Belarusian artist / thinker / poet who lived in the middle of 19th century and then hung out with EVERYONE from Taras Shevchenko to Stanisław Moniuszko... yeah it was a bit much.

And then so many of the interactions would unravel into the protagonist launching into a tirade of how Belarusian was actually a separate language and Belarusians were actually a distinct nation, I mean we get it, but towards page 600 it got a little bit overwhelming.

The writing itself became sloppy and the story got so uneven, then I just had to put an end to this. So disappointing.

P.S. One thing became really clear to me though: we actually have the most aesthetically sounding Slavic language, and we don't even use it!
Profile Image for Melany Vilchynska.
24 reviews7 followers
November 24, 2019
Каласы пад сярпом тваім - гэта адна з мацнейших кніг, якія мне давадзілася чытаць; адна з мацнейших алегорый. Каб пачуць сябе сапраудным каласом, каб зразумець гісторыю радзіми, якая пераблытаецца з падзеямі суседніх краін, каб даведацца про жиццё простых людзей у непрастыя гады...Гэта ўсё адлюстроўваецца у рамане Караткевіча. Яго словы трымаюць жыццё, як тая груша, што стаяла толькі сілаю уласных карэнняў. І за ёю была зямля, а перад ёю плынь...
Profile Image for Vadim.
2 reviews
October 12, 2022
Усё, як раней. Дзяржава — паліцэйскі ўчастак. Дзяржава — турма.
Profile Image for Ness.
132 reviews17 followers
December 30, 2025
ня ведаю чаго я чакала але ня гэтага... першая палова часам чулася гэтакім marty sue, але ў найлепшым яго сэнсе, ад якога прыемна й лёгка чытаецца. другая палова - як, ведаеце, той суп які робіш з проста ўсяго што засталося ў лядоўні, які здаецца выходзіць смачным, але паўтараць вы яго ня будзеце. скачкі ў часе, рандомная зьмена pov (ад каго было ад першай асобы??) якая часам нібы self insert аўтара ці ламаньне чацьвёртай сьцяны, але толькі нібы - усё гэта не дапамагло скончыць гэтую адназначна фундаментальную і, канечне, фундаментальную кнігу. вельмі цешуся што нарэсьце дайшлі рукі яе прачытаць, і дакладна буду раіць іншым! як бонус шчэ хочацца чытаць шчэ беларускай клясыкі бо what do you meeeaaan яна можа быць цікавай?? што???
Profile Image for Alexander Baranowsky.
58 reviews2 followers
December 11, 2025
Цяжкая чытво, але патрэбнае. Бачна цэнзура, але, зьвяртаючы ўвагу калі быў напісаны твор, гэта становіцца зразумелым чаму так.

Гэты твор не толькі гісторыя пра паўстанне, але і разважанне пра сутнасць чалавечай свабоды. Караткевіч паказвае, што свабода гэта не абстрактная ідэя, а канкрэтны выбар, які робіць кожны чалавек. Раман прымушае думаць пра тое, ці здольныя мы сёння быць такімі ж адважнымі, як героі мінулага
4.5 зорачкі
Profile Image for Andrej.
79 reviews
October 25, 2025
Кніга-манумент.
Грунтоўнае пагружэньне ў маляўнічую эпоху.
Сьмелыя нацыяналістычныя выказваньні, а на суседніх старонках - фанатычны протакамунізм.
Багаты слоўнік персанажаў і аўтара, некаторыя сцэны і рэплікі засталіся незразумелымі :)
Раю ўсім, каго сколь-небудзь цікавіць беларуская гісторыя і не пужае вялікі аб'ём.
Profile Image for Sergey.
53 reviews1 follower
July 11, 2023
Крыптагісторыя с ізвечным пытаннем - хто такі беларус і ці ёсць у нас будучыня
Profile Image for Kate.
404 reviews6 followers
March 6, 2025
Актуальна на сёння як ніколі. Кніга, насычаная гісторыяй, незабыўным народным побытам, абрадамі, яна павінна служыць беларусам вечным напамінам іх ідэнтычнасці. Чытаць кожнаму беларусу.
Profile Image for Makar Chechet.
5 reviews1 follower
August 12, 2024
Вельмі цікавая кніга. Часам смешная, часам сумная, але ж вельмі цікавая!
Profile Image for Lesya.
70 reviews1 follower
April 14, 2025
Гэта безумоўна шэдэўр беларускай літаратуры, класіка. Перачыіваючы ў 32 гады ва мне было ўжэ больш цынізму, не ўсе сцэны і сітуацыі здаваліся рэалістычнымі. Але ўсё роўна раман падымае вялікае замілаванне до роднага края.
4 reviews
February 2, 2024
Беларуская Біблія. Кожны беларус павінен прачытаць.
Displaying 1 - 22 of 22 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.