Jump to ratings and reviews
Rate this book

Новая зямля

Rate this book
Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля» - першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчаьці.

352 pages, Unknown Binding

8 people are currently reading
64 people want to read

About the author

Якуб Колас

19 books6 followers
Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Клясык сусьветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
60 (68%)
4 stars
19 (21%)
3 stars
4 (4%)
2 stars
3 (3%)
1 star
1 (1%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
Profile Image for Aleś Karoza.
65 reviews1 follower
September 28, 2025
Нейкім чынам Якуб Колас піша так, што вершаваная форма абсалютна не перашкаджае апавяданню.

Сам твор расказвае а важнасці зямлі для чалавека, але маецца на ўвазе таксама і зямля для народа. Мова паэмы вельмі сакавітая, такое прыемна чытаць і слухаць.

Абавязкова паслухайце аўдыякнігу на канале Беларуская літаратура, нават калі чыталі паэму раней. Гэта ўжо не аўдыякніга, а амаль аўдыяспекталь.
Profile Image for Kirill Protasenia.
164 reviews1 follower
July 26, 2023
Твор-гімн. З пяшчотай да роднай зямлі, з павагай да працы, з журбою аб лёсе, з юмарам да традыцый і характараў. Усё як у сапраўднага беларуса. Але не ў панах адных прычына цяжкага жыцця. Жаданне быць свабодным патрабуе сталай барацьбы з абставінамі і тымі, хто перашкаджае - само не прыдзе.
Profile Image for Sasha Evsyuchenya.
21 reviews3 followers
July 7, 2024
Перачытаў Новую Зямлю у першы раз пасля школы. У той час стаўленне да гэтага твору было нейтральным. Колас - пясняр беларускай паэзіі і ўсё такое. Аднак Новая Зямля не была любімым творам. Па дзіцячым меркам ён быў надта вялікі і не насычаны падзеямі.

Праз ~20 гадоў, пасля пераезду ў іншую краіну, я неўзабаве зразумеў, што ў гэтым творы запісаны беларускі ДНК, код, ідэнтычнаць. Ва ўсялякім выпадку для мяне. Кожная частка паэмы, кожны радок і слоўка адгукаюцца ці цеплынёй у сэрцы, ці гораччу і смуткам.

У апошнія гады, у інфармацыйнай прасторы задаюцца пытанні аб беларускай ідэнтычнасці. Людзі размауляюць гадзінамі аб гэтым. Спрачаюцца ці наш(а) Вітаўт, Вільня. Магчыма, у тым, што на тэрыторыі нашай зямлі правілі Радзівілы і Вітаўт, таксама запісана ідэнтычнасць беларусаў. Аднак, мая ідэнтычнасць беларуса запісана ў Новай Зямлі.

Асобна хочацца напісаць пра выданне кнігі ад "Попурри" з шыкоўнымі ілюстрацыямі ад Лізаветы Лянкевіч. Вобразы (карані, сэрца, дом, зямля), каляровыя акцэнты (шэры, блакітны) узбагацілі не толькі сам твор, але і маё успрыманне Новай Зямлi, сябе. Велізарны Дзякуй вам, Лізавета.
97 reviews
April 23, 2025
Новая зямля — гэта гімн Беларусі і беларускага народа.
Я вельмі рэдка чытаю паэзію, але "Новая зямля" змяніла мой погляд і ставіны да гэтага жанру. Я атрымала асалоду, чытаючы твор пад пэўны рытм. Раней я не да канца разумела, у чым прыгажосць паэзіі. Ну нейкі верш пачытаць, ну можна. А як чытаць твор з нейкім сюжэтам? А з Новай зямляю я не магу ўявіць, як гэты твор чытаць прозаю.
У творы апісваецца звычайны беларус з галоўнаю мараю — мець сваю зямлю, працаваць на сябе і не хадзіць пад дурным і жорсткім панам. І гэтая мара застаецца актуальнай і сёння. Беларусы працягваюць шукаць той кавалачак зямлі, дзе яны самі сабе гаспадары, дзе іх не выганяць, дзе яны будуць адчуваць сябе ў бяспецы. І гэта сумна, што праз пакаленні мы ўсё яшчэ топчамся на тым самым месцы.
Мне вельмі спадабалася апісанне Панямоння ўзімку і ўлетку, вясной і восенню. Я ў які раз зразумела, што люблю Беларусь за тое, што тут ёсць 4 розныя пары са сваімі асаблівасцямі. Бачна, што аўтар сапраўды любіць гэтую зямлю. Я чую і бачу яго ў персанажах: у Антосю і Міхалу, у настаўніку і Костусю. І як высветлілася, Костусь — гэта і ёсць сам аўтар.
Ну і канец паэмы, канешне, моцны. Гэта напамін, што жыццё мімалётна. І не трэба адкладваць яго на заўтра. Мы не ведаем, колькі часу ў нас ёсць. І трэба жыць кожным момантам, што мы маем. Гэта гучыць заезджана, але ў творы яно не выглядае так. Там не кажацца пра гэта прама. Кожны робіць свае высновы. Але такі падтэкст ёсць.
Я не памятаю, каб мы праходзілі гэты твор у школе. Але можа, гэта і добра. Я радая, што прачытала яго ў дарослым узросце.
Profile Image for Tonia.
31 reviews
December 23, 2025
Не прачытала цалкам у школе, не заходзіла. А вось зараз з маленькім дзіцем і далёка ад Беларусі як пластэрак на сэрца. Вельмі прыгожы твор, пасталела.
Profile Image for Darya Pinchuk.
29 reviews3 followers
March 27, 2024
Што казаць? Гэта класіка! Рытм, мова, падзеі, апісанні прыроды, ежы, людзей - усё захапляе, трымае, хочацца працягу. На гэтым творы можна вучыцца гаварыць і пісаць.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.