Jump to ratings and reviews
Rate this book

Каласы пад сярпом тваім #1

Каласы пад сярпом тваім. Кніга першая. Выйсце крыніц

Rate this book
«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

382 pages, Hardcover

Published January 1, 1995

Loading...
Loading...

About the author

Uladzimir Karatkievič

30 books27 followers
Karatkievič was born in 1930 in Vorša, Viciebsk region. In 1954, he graduated from the Philological Department of Kyiv University and taught first in a village school in the Kyiv region of Ukraine and then in his home town, Vorša (Belarus). Later, he completed advanced literature courses (1960), and then cinematography (1962), both in Moscow. Literature then became his main occupation. His first published work was a poem that appeared in 1951, that was later followed by three collections of verse. Later, he turned to prose, and had since published a large number of short stories, in collections entitled Chazenia, The Eye of the Typhoon, From Past Ages, and others. He also wrote the novels Unforgettable and The Dark Castle Olshansky. Probably Karatkievich's most popular work is the novel King Stakh's Wild Hunt (Дзікае паляванне караля Стаха, 1964). His novels deal predominantly with Belarus's historical past, including the January Uprising 1863 - 1865. Karatkievič also wrote a number of plays, essays, articles, screenplays for short and feature films, and some very interesting detective and adventure stories. Karatkievič's literary works are marked by romanticism, rich imagery, and emotionalism. A recipient of several national literary awards, he has strongly affected the further development of historical themes in Belarusian literature.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
52 (80%)
4 stars
5 (7%)
3 stars
6 (9%)
2 stars
2 (3%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 5 of 5 reviews
Profile Image for Hanna Rudakouskaya.
93 reviews11 followers
January 24, 2022
Найпрыгажэйшая кніга. На мой густ, у ёй - уся Беларцсь. Перачытваю ўжо не першы раз, але кожны - гэта такое шчасце!
Profile Image for Кірыл.
15 reviews
September 27, 2021
Не чакаў такога!!! Пачатак быў такі павольны, можа першую палову кнігі амаль нічога не здараецца. Нешта ўсё целепаецца неяк непатрэбна і несуразна... Ну не, канешне нешта ўражвае і ў першай палове, але тое як усе закруцілася потым, калі сяляне паўсталі, і асабіста калі з’явіўся на старонках Кастусь Каліноўскі, тут ужо накал падзей уражвае!! Трэба цяпер чытаць другую кнігу. Нажаль, Караткевіч не паспеў яе дапісаць і скампанаваць так як планаваў. Але паглядзім! Вельмі крута, усім хто захапляецца нашай радзімай і людзьмі нашымі - рэкамендукю! 🔥🔥🔥
Profile Image for Irina Demidova.
141 reviews3 followers
December 28, 2022
Чытала не першы раз, а вось слухала як чытае Андрэй Каляда ўпершыню.

Цудоўны раман пра Алеся Загорскага, пра яго сталення, як ён знаходзіць свой сакрэт, што ён Беларус, пра тое што аказваецца, што гэты сакрэт ведаюць і іншыя. Гэта раман пра Беларусь, пра яе быт, пра культуру, пра тое як баліць нешта ўнутры, пра мову на якой саромяюцца размаўляць. Пра розніцу выхавання, пра чалавечую годнасць.
Не губляе сваёй актуальнасці гэты раман і цяпер! Вельмі падабаецца!
Profile Image for Vadim.
2 reviews
October 12, 2022
Усё, як раней. Дзяржава — паліцэйскі ўчастак. Дзяржава — турма.
4 reviews
February 2, 2024
Беларуская Біблія. Кожны беларус павінен прачытаць.
Displaying 1 - 5 of 5 reviews