What do you think?

Родныя дзеці
- GenresFiction
200 pages, Paperback
Published January 1, 2010
About the author
Ніл Гілевіч
9 books1 followerНіл Гілевіч— беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
April 12, 2025
Цікава як гістарычны помнік, не вельмі цікава як літаратура. Тут любоў да радзімы пераплятаецца з неабходнасцю славіць сацыялістычную ідэю, і не да канца зразумела, чаго ў творы больш.
Прыемна, што вершаваная форма не перашкаджае сачыць за сюжэтам. Сам сюжэт даволі просты, але з некалькімі цікавымі паваротамі.
Магу параіць паслухаць на канале Беларуская літаратура проста праз ідэальнае выкананне, але для чытання не абавязкова. Можна прапусціць.

June 12, 2025
Адзін з маіх улюбёных беларускіх твороў. Я атрымліваю ад яго асалоду.
Увесь твор пранізаны любоўю. Любоўю да сваёй сям'і, зямлі, каханай, нават да беларускай ежы (як жа смачна яна апісана, што нават захацелася есці, калі чытала).
Пакуль чытала паэму, здавалася, што, быццам, сама іду па родных мясцінах, іду на могілкі, сяджу за вялікім сталом, поўным розных смачных страў (нават пах адчуваю), чую гоман родных і блізкіх людзей, і так хораша на душы, так цёпла.
Якія вынікі можна зрабіць з гэтай паэмы: сустракацца часцей са сваёй сям'ёй, любіць сваю зямлю, родны кут, помніць сваю гісторыю, і канешне, кахаць і ўмець зберагчы гэта каханне.
Шчасцечка, нам усім, родным дзецям!(мы ўсе нечыя дзеці)
"Мы - тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы - дзеці роднае сям'і,
І - дзеці Маці-Беларусі,
І - дзеці Матухны-Зямлі."

January 25, 2026
Слухаў кнігу ў аўдыёфармаце.
Твор добры. Сюжэт у ім даволі просты і захапляе менавіта гэтай прастатой. Цікавасць будуецца на вельмі пазнавальных жыццёвых акалічнасцях: студэнцкае каханне, сустрэчы з былой каханай, паездка дадому да бацькоў, новае пачуццё. Усё пададзена проста, без складаных паваротаў і драматычных канструкцый.
Даволі цікавымі падаюцца лірычныя адступленні ў творы. Кніга ўздымае важныя праблемы, якія аўтар, відавочна, хацеў абмеркаваць. Магчыма менавіта гэтыя лірычныя ўступленні, бадай, могуць спадабацца больш, чым сам сюжэт.
Вельмі ўражваюць дробныя нюансы, апісаныя аўтарам, асабліва тыя, што датычацца традыцый: апісанне паходу на могілкі, праца на зямлі, хлеб як каштоўнасць, застолле. Відаць, што гэтыя тэмы добра прадуманыя і прапушчаныя праз асабісты досвед пісьменніка.
Канцоўка ў творы адкрытая. Мне гэта не вельмі спадабалася.
Нават праз месяц пасля прачытання ў памяці застаецца не так шмат. Няма выразных, яркіх момантаў, якія б моцна ўрэзаліся ў памяць. Сам сюжэт узгадваецца з цяжкасцю.
У выніку — вельмі просты твор. Добры, прыемны для чытання, але з тых, што прачытаў і даволі хутка забыў.