Jump to ratings and reviews
Rate this book

Радзіва Прудок

Rate this book
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік... Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.

Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.

Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

248 pages, Paperback

Published January 1, 2016

23 people are currently reading
165 people want to read

About the author

Андрусь Горват

1 book31 followers
Беларускі пісьменнік, журналіст, аўтар кніг "Радзіва Прудок" і "Прэм'ера" якія сталі бестселлерамі ў Беларусі.

Прэміі:
- «Дэбют» (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».
- «Залатая літара» (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».

Шорт-ліст прэмі Ежы Гедройца (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».

Also published as Андрэй Горват

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
378 (76%)
4 stars
96 (19%)
3 stars
20 (4%)
2 stars
1 (<1%)
1 star
1 (<1%)
Displaying 1 - 30 of 50 reviews
Profile Image for Elvira Burchik.
14 reviews4 followers
February 13, 2017
Асцярожна, выклiкае жаданне з'ехаць у вёску саджаць кабачкi :) Вельмi прыемна чытаць, цудоўны дзеннiк.
Profile Image for Lada Moskalets.
408 reviews68 followers
July 27, 2019
Андрусь Горват - такий собі Торо нашого часу, що їде з Мінська в дідову хату, садить картоплю і кабачки, заводить козу і переосмислює своє життя. От лише він не ізолюється від людей, а навпаки, балакає з гострими на язик сусідськими бабусями і мимоволі інтегрується в сільську громаду. Ця книжка буде зрозумілою всім українцям і українкам, які відчувають зв‘язок з селом (звідки більшість з нас вийшла), але водночас втратили його. Про ці речі - дідову могилу, різьбу сонечка на одвірку, алкоголізм і бідність можна було б писати сентиментально, але Горватові вдається це робити з гумором і душевно. Його гумор не переходить в сатиру чи насміхання, він сміється разом зі своїми сусідами і родичами, і співчуває їм. На все це накладаються клопоти інтелектуала, який перейшов на білоруську мову - однак якою не може ані навчати інших, ані змусити себе вільно спілкуватися в Мінську.
Ця книжка складена з дописів у фейсбуку, але читати її приємно саме як цілісний текст.
Profile Image for Dzianis Sheka.
21 reviews3 followers
October 15, 2018
Выдатная замалёўка мараў і жыцця пакалення 30гадовых у Беларусі) Нібы на кухне з сябрам размаўляў )
Profile Image for Hanna.
18 reviews3 followers
October 22, 2019
Раю. Не Марціновічам да Бахарэвічам адзінымі.
Мамін дзядзька з Мінску патэлефанаваў і расказаў пра пісьменніка з Петрыкава, Андрэя Горвата. Стала цікава. Спытала ў маці. Так, кажа, хлопец з суседняга двара, на некалькі гадоў за цябе старэйшы. Кажа, ён яшчэ малым вершы пісаў і быцька ў яго вельмі добры быў. Стала цікава яшчэ больш. У той жа вечар спампавала кнігу.
Яна нагадала мне маё вясковае дзяцінства і гісторыю маёй сям'і. Яго Прудок - гэта мае Макарычы, дзе баба карміла хатнюю жывёлу i даіла карову, дзед касіў, плёў кашы і расказваў гісторыі, дзе гатаваліся простыя і смачныя стравы ў печы.
Вельмі спадабалася, што ў кнізе шмат палескіх слоў і выразаў. Тут сапраўды кажуць лісапеда, хвасоля, анігадкі, ціхаця, тутака і тамака ды як той кажа.
А яшчэ гэта вельмі праўдзівае апісанне палескіх людзей і звычаяў. Тут сапраўды не працуюць на святы, крадуць з калгасных палёў, ставяць магарыч, баяцца сурокаў ды ходзяць да шаптух.
Мне было прыемна пазнаць Петрыкаў у некаторых месцах кнігі, напрыклад, у гісторыі пра Гналя. Я таксама раней думала, што гналь значыць цырульнік.
І я таксама жыла ў Мінску і казала "не нужны мне эти закатки, что я буду с ними цягацца ". А калі з'ехала яшчэ далей ад дому, то не па Мінску сумую, а па вёсцы і па прыпяцкіх берагах, саджаю кроп на сваім падваконніку і штогод еду да бацькоў у верасні каб дапамагчы капаць бульбу.
Пасля таго як прачытала гэтую кнігу на радзіме, будзе вельмі цяжка яе пакідаць. Можа i мне ўзяць з сабой жменю роднай зямлі?
Profile Image for Юлія Корицька-Голуб.
21 reviews6 followers
May 21, 2017
Андруся Горвата я знайшла перед сном, порпаючись у Фейсбуці. Лягла пізно, а наступного дня читала чоловікові найсмішніші історії. На третій день передзвонила у мінський академічний театр імені Янки Купали, послухала білоруську і дізналась ціну книжки. Всіх причетних, що допомогли її добути, згадувала часто і вдячно, бо оптимістичнішої літератури мені вже давно не траплялось.
Profile Image for Serge Bashlykevich.
15 reviews3 followers
February 15, 2019
Je suis Прудок!
Тут не хапае зорачак, каб дастаткова выказаць, як мне спадабалася "Радзіва Прудок"
Profile Image for Pavel.
65 reviews
January 10, 2025
Палеская філасофія сцвярджае: ты можаш дасягнуць любой вышыні, але суразмерна заплаці за яе.Колькі пагаруеш, столькі і назмагаеш.
Гэта і ёсць беларуская мова, а не тое, як называць посуд для кіпячэння вады — ібрыкам ці чайнікам.
<3
Profile Image for Andrey Chu.
38 reviews3 followers
February 26, 2020
Андрусь піша кранальна. Андрусь малайчына.
Галоўны гэрой гэтага твора зьехаў зь Менску на Палесьсе каб жыць у дзедавай хаце. Эпапея кончылася трыюмфальна-- дзёньнік зрабіўся бэстсэллерам, а Андрусь пабачыў пьесу пастаўленую па сваім творы ў тым самым тэатры, дзе ён рабіў дворнікам.
Profile Image for Palina .
13 reviews
May 4, 2024
Вельмі прыемна чытаць на мове. некаторыя гісторыі як быццам нанова перажываеш і ўспамінаеш са свайго жыцця, асабліва размовы з бабулямі 😀 увогуле кніга прымусіла і смяяцца, і плакаць, і настальгаваць, і сумаваць. Кахаю такія пранізлівыя да глыбіні душы кнігі❤️
Profile Image for Marina Zavatskaya.
29 reviews1 follower
December 25, 2022
Легка мая любімая кніга за гэты год. Рагатала і раўла ўголас, прачытала за адзін дзень.
Я ніколі не жыла ў вёске, але сустракала вяскоўцаў-палешукоў і аўтар вельмі дасканала перадаў ”тутэйшасць” народнай душы.
Спачатку здаецца, што кніга пра жыццё аднаго беларуса, але, на самой справе, яна пра жыццё. Удзячная, што кніга трапіла ў мае рукі менавіта зараз.
8 reviews
November 18, 2020
Кнiга мне спадабалася i зместам, i незвычайным фарматам напiсання. Чытаеш - i робiцца у́тульна, i нiбыта сама там у вёсцы знаходжуся ды у́сё гэта назiраю. Цiкава было чытаць думкi пiсьменнiка, яго разважаннi. Прау́да, мне здаецца, што з самiм пiсьменнiкам я б не змагла пасябраваць, бо некаторыя яго у́чынкi з кнiгi вельмi ж раздражнялi б мяне, каб я была побач))
Profile Image for Андрей Лещинский.
9 reviews
August 7, 2023
Цудоўная кніга. Добрая і светлая. Пераносіць у Беларусь, якую мы любілі, у дзяцінства і ў Facebook да 20-га года
97 reviews
July 14, 2021
Гэта кніга - увасабленне ўсяго таго, за што я люблю Беларусь: за прыказкі, за "гаруеш" і "змагаешся", за вёску, за любоў да зямлі, за космас у кожным чалавеку. Гэта кніга дала зразумець, што я не з'еду адсюль па ўласнаму жаданню, толькі пад прымусам. Знайсці б дзе дзедаву або бабаву хату і з'ехаць туды глядзець, як падаюць знічкі ў вядро, садзіць бульбачку і спаць пад старой яблыняй.
Profile Image for Irina Demidova.
132 reviews3 followers
July 17, 2021
Свабода - гэта калі ўсе дома. Простымі выразамі Горват распавядае пра звычайнае жыццё і турботы. І робіць гэта на яскравай і жывой мове. Вельмі спадабалася.
Profile Image for Dzmitry Yashyn.
7 reviews
April 29, 2023
Вельмі незвычайны мікс камічнага, кранальнага, трагічнага і філасоўскага аповеду. А адным абзацы Горвату часта удаецца настолькі глыбока капнуць думкаю, што Ніцшэ які ўглядаецца ў бездань сказаў бы “воў-воў, лягчэй, хлопец”. А месцамі тэкст нібыта напісаны пад стэнд-ап. Калі чытаў, героі твора рамаўлялі галасамі маіх бабуль. Парадавалі адсылкі да Вольскага і Каліноўскага.

І хоць мне з дзяцінства не падабаецца,калі беларускія пісьменнікі пішуць пра вёску, гэтую кнігу я раю прачытаць. Яна можа і равесяліць, і заставіць расплакацца, і заставіць рэфлексіраваць. Яна пра нашы карані, пра Беларусь.

- Каго любіш?
- Люблю Беларусь
- То трымайся!
126 reviews
October 3, 2023
"Я не ведаю, што рабіць. Я не ведаю, дзе ўзяць грошы, рукі і яшчэ адно жыццё, каб вярнуць гэтае селішча ў генеалагічнае дрэва. Але я вельмі хачу."

Вось і я часам не ведаю, дзе узяць яшчэ адно жыцце, каб пражыць яго у сваей альтэрнатыунай рэальнасці.

А сам дзеннік не проста выклікае сентыментальныя успаміны пра Радзіму, ен дае поунае паглыбенне у Радзіму, натуральныя мурашкі ад уразумення, што, мабыць, упершыню у жыцці ты амаль на 100% разумееш пра якія месцы, думкі і пачуцці піша аутар, таму што сам з'яуляешся часткай гэтага свету пад назвай Радзіма.
Profile Image for Viktoria.
31 reviews
May 18, 2025
Кожная гісторыя гэтага дзённіка такая утульная, родная, з гумарам. Так прыемна чытаць і ўяўляць сабе гэтыя моманты з жыцця Горвата. Таксама бліжэй знаёмішся з палешукамі ў весках і іх жыццём.
Слухаць гісторыі роднага краю - гэта нібыта цябе накрываюць цёплай коўдрай і ты п'ешь гарбату з беларускіх траў - і так утульна і цёпла целу і на душы.

"- Каго любіш?
- Люблю Беларусь.
- То трымайся"
Profile Image for Hanna Rudakouskaya.
90 reviews11 followers
May 15, 2020
Долго читала и наконец дочитала!
Вообще, книга классная, но я не уверена, что читать ее насквозь - хорошая идея. Потому что это все ситуативно, с юмором - но когда читаешь сразу много - получается перегруз.
Но подобной этой книжке пока я не видела, поэтому читать советую всем прочитать ее
1 review
April 17, 2023
Падчас школы скардзіліся, бадай уся беларуская літаратура - гэта толькі сяляне ды вёска. Пазней даведаліся аб Бахарэвічах, Марціновічах, Адамовічам. Але дзеля чаго? Каб пасля чытаць Горвата і сумаваць па вёсцы. Вось дык іронія
Profile Image for George.
7 reviews3 followers
May 22, 2017
Волшебная книга. Смешная и грустная, веселая и горькая. Очень благодарен автору.
Profile Image for Stepan.
103 reviews4 followers
August 28, 2017
Белорусский Довлатов.
Profile Image for Kirill Protasenia.
163 reviews1 follower
January 7, 2024
Праглынуў з прагнасцю. Бо па-беларуску не магчыма пісаць злыя ці цынічная тэксты. І Горват даказаў гэты сапраўдны цуд.
Profile Image for Sasha Ivanov.
16 reviews3 followers
February 2, 2024
Обожнюю стиль Андруся! Дауншифтинг по-білоруськи, але насправді подорож до себе, простого, щемкого, веселого, справжнього. Прекрасні діалоги, вигадка та самоіронія автора.
Profile Image for scafandr.
336 reviews8 followers
May 21, 2024
Нарэшце ў мяне дайшла чарга да беларускага топу 5-гадовай даўніны. Ужо пасля набыцця кнігі чуў шмат добрага ад розных знаёмых, таму чытаць гэтую кнігу пачаў з добрымі пачуццямі і чаканнямі.
Усё, што напісана ў кнізе, было спачатку напісана на Фэйсбуку на старонцы аўтара. Потым нехта вырашыў, што з напісанага на ФБ можна зрабіць цікавую кнігу (дарэчы, часта такое здараецца, таму не лянуйцеся пісаць што-небудзь у сацсетках, можа і ў вас кніга раптам атрымаецца). Але каб нататкі выдалі ў кнізе, трэба ўсё ж такі мець талент. І ў Горвата ён ёсць.
Горват апавядае пра цікавы перыяд свайго жыцця. Жыў чалавек сабе ў цэнтры Еўропы (то бок у Мінску), хадзіў у кавярні, купляў модны абутак, паліў крутыя цыгарэты... Жыў як нармальны чалавек. А потым вырашыў пайсці працаваць дворнікам у тэатр. Не п'яніца, не хворы на галаву. Проста захацелася. Але праз пару месяцаў ён наогул з'ехаў у вёску пад назвай , каб пачаць жыць па-новаму. Я б так не змог, канешне. Мабыць, што я не жыў больш за месяц у вёсцы (летам у бабулі, каб бацькі адпачылі). Я не ведаю, чым адрозніваецца дрэннае зелле ад морквы ці агуркоў, таму магу выпалоць усё. А вось Горват усё ж нарадзіўся ў вёсцы, а потым з'ехаў у горад. Але ж ці было яму лёгка? Напэўна не. І пра ўсе цяжкасці і радасці ён і апавядае ў кнізе. Як наладжваў кантакт з жыхарамі вёскі, як рамантаваў столь, як сеяў моркву і садзіў бульбу, як купляў казу, як вечарамі рабіў туалет, каб не хадзіць пад елкі ўвесь час.
І кніга вельмі крутая атрымалася. У некаторых момантах я смяяўся ўголас (асабліва ў моманце, дзе дзеду кажуць, што ў Мінску модна хадзіць з адным наском), у некаторых хваляваўся. У аўтара ёсць вельмі важная рыса, што ён умее заўважаць цікавыя дробязі. Хто што сказаў, што падумаў. І ўсё гэта ён робіць з адмысловым гумарам, таму ўсё чытаецца лёгка і прыемна. Жыў ты ў вёсцы, не жыў - усё роўна цікава. Там іншыя людзі, якія жывуць у сваім сусвеце, дзе больш важна, ці пойдзе дождж, а не колькі там даляр каштуе і дзе будзе фінал Лігі Чэмпіёнаў.
Я быццам разам з Горватам сядзеў у той вясковай хаце. Толькі ён працаваў, а я падгледжваў праз дзірачку.
Напэўна, гэта будзе мая кніга года. Мне "Радзіва Прудок" вельмі спадабалася, буду раіць усім. Адно крыўдна, што аповед нічым не сканчваецца. Проста канец і ўсё. А мне ж цікава, што было далей. Што там з казой, што з бабкамі, што з даяркай, якой медаль далі... Ну як так, дзе працяг... На самым цікавым...
Дарэчы, смешны нюанс - папарядняя прачытаная кніга была напісана робертам Говардам (што пра Конана пісаў), а тут Андрусь Горват. Цікавая гульня прозвішчаў.
10/10
Profile Image for Arthur Kipel.
75 reviews3 followers
September 21, 2024
Вельмі невзычайнай кніга - дзённік на фэйсбуку хлопца, якому надакучала жаццё ў Менску і ён вырашыў пераехаць у дзедаву хату у вёсцы Прудок на Палессі.
У апавяданні шмат смешных выпадкаў з вясковагу быту, якія прымушаюць панастальгаваць па дзяцінстве і ўзгадаць пра тое што беларуская мова ў кожнай мясцовасці свая.
Аўтар вядома вялікі рамантык, аптыміст і гумарыст, мне спадабалася разважанне пра тое што ўзімку не было чаго выкідываць ў смецце калі па яго прыязжала машына, бо каб штосьці выкінуць папершае патрэбна штосьці набыць - а пры натуральнай гаспадарцы няма чаго набываць:) Яшчэ я только напрыканцы зразумеў што азначае радзіва з назвы кнігі.
Profile Image for Jenny Sparrow.
318 reviews42 followers
April 3, 2021
4,5. Журналист сначала работает дворником в театре, а потом переезжает в родовую деревню на Полесье восстанавливать дом своего деда. Книга представляет собой его дневник из записей фейсбука о том, как он прожил несколько лет в деревне. Лиричное, комичное, трагичное, философское и бытовое ��мешалось здесь вместе. Но больше всего тут патриотичного чувства и непереводимого "беларускага" духа. Читается легко, вызывает желание говорить на матчынай мове* и любить Беларусь, "нашу родную маму". Хотя не стоит читать её как учебник языка, конечно :)

*отзывы я пишу на русском для тех, кто читает меня в ленте, так-то, конечно, на мове написала бы.
Profile Image for Volha.
24 reviews
January 8, 2023
Прачытала за тры гадзіны, як кажуць, in one sitting! Выдатная кніга — цёплая, свойская і свая. Кожны чытач знойдзе штосьці блізкае: або жыццё-быццё ў вёсцы ля бабулі ды дзядулі, або разважанні пра бацькоў і адзінотная паўсядзённасць, або пошукі свайго месца ў гэтым свеце. Ёсць дзе пасмяяцца, ёсць і дзе пасумаваць ды патужыць аб страчаным дзяцінстве. Адзін толькі пабочны эфект: чытаеш, і дадому на малую радзіму хочацца да слёз.
1 review
July 4, 2023
Якое шчасце, што кніга трапілася мне толькі зараз.
Яе гумар, простая палеская гаворка і аўтарская самаіронія грэюць душу, адрываюць ад рэчаіснасці і вымушаюць голасна рагатаць.

Кніга поўніцца героямі і замалёўкамі - смешнымі і сумнымі - знаёмымі кожнаму беларусу.
Чарговы раз пераконваюся, што чалавек сам стварае сусвет вакол сябе, нават у самай далёкай, адарванай ад свету правінцыйнай вёсачцы.
Profile Image for Alina Leonova.
Author 2 books51 followers
November 1, 2023
Спачатку здавалася, што гэта не маё, але хацелася пачытаць нешта на мове, таму дала шанец. Потым даволі хутка ўцягнулася. Некаторыя моманты былі настолькі кранальныя і паэтычныя, што застануцца са мной надоўга. Недзе атрымалася ўхапіць сапраўдную, жывую беларускасць, недзе глыбіню чалавечых адносінаў, магію цяперашняга моманту і простага жыцця. Таму кніга спадабалася і пакінула пасля сябе цеплыню <3
Displaying 1 - 30 of 50 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.