Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.
Андрэй Валер’евіч Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, філолаг. Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Вядзе заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр, цяпер — сябра рады арганізацыі. Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Ягоныя вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы.
Перакладае на беларускую мову з англійскай, польскай, рускай, украінскай, французскай. Піша вершы, лімерыкі.
Пасьпяхова прачытала сваю першую кнігу вершаў! Дзякуй спадару Андрэю за трапныя замалёўкі, успаміны пра Парыж і Сан Францыска, жыцьцёвыя жарцікі, а таксама за песьні з акордамі — заахвоцілі мяне дастаць з кута занядбанае ўкулеле (хоць для некаторых песьняў майго навыку, на жаль, не хапіла)
Уже сама білоруська звучить мені як поезія, навіть коли читаєш вивіски чи слухаєш, як оголошують назви зупинок. А що вже казати про справжні вірші білоруською. А що вже казати про Андрэя Хадановіча зі всією його чуттєвістю та почуттям гумору