Jump to ratings and reviews
Rate this book

Архіпелаг Беларусь

Rate this book
Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

240 pages, Paperback

Published January 1, 2010

Loading...
Loading...

About the author

Валянцін Акудовіч

16 books13 followers
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве.


Лаўрэат літаратурных прэмій:

- штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993),
- часопіса «Крыніца» (1995),
- Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997),
- Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001),
- «Гліняны Вялес» (2007),
- «Залатая літара» (2012).
- Ежы Гедройца (2023)

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
5 (31%)
4 stars
7 (43%)
3 stars
4 (25%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
Profile Image for Paul.
66 reviews2 followers
November 14, 2024
Як заўжды, у спадара Акудовіча шмат класных, цікавых думак пра Беларусь, беларусаў, стан грамадства, моўную сітуацыю і г.д. Калі чытаеш, часам хочацца спыніцца і паразважаць пра сябе.

Але гэтая кніга, у адрозненні ад папярэдніх ягоных, што чытаў, не надта зайшла. Трэба шарыць за культурніцкі дзвіж 90-ых, пачатку нулявых, каб разумець пра якіх людзей дый часам пра што наогул гаворка ідзе. Таксама дзе-нідзе добры крэн у філасофію, з адпаведнай тэрміналогіяй і ўсё такое. З усім пералічаным у мяне праблемы, таму было цяжкавата :(

Displaying 1 of 1 review