Jump to ratings and reviews
Rate this book

Палескiя рабiнзоны. Сын вады

Rate this book
Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра «Палескія рабінзоны» напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. У кнігу таксама ўвайшла аповесць «Сын вады».

336 pages, Paperback

Published January 1, 2015

Loading...
Loading...

About the author

Янка Маўр

11 books1 follower
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.

Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п'ес, перакладаў.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
9 (56%)
4 stars
3 (18%)
3 stars
4 (25%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for Darya Pinchuk.
65 reviews6 followers
June 11, 2026
A couple of words in English below.

Перачытваю "Сына вады", таму водгук толькі на гэтую кнігу. Памятаю, што ў дзяцінстве мне вельмі спадабалася яна. Янка Маўр апісвае свет, які зусім не такі не толькі, як наш, а наогул, як звыклы еўрапейскі. Гэта фантазія ці сапраўднасць? У мае 10-12 год я не задумвалася над гэтым, а цяпер думаю, чаму гэтыя людзі так жылі? чаму не перасунуліся ў лепшыя, зручнейшыя для жыцця мясціны? Чаму не прыдумалі інструменты, адзенне? Ну, і лёс у іх сумны аказаўся.

Чытаць пра іх лад жыцця, аднак, займальна. І сюжэт ёсць дынамічны, гэта не проста дакументальны аповед. Стыль апавядання лаканічны, нават, тэлеграфны: кароткія сказы, мала шматслоўных апісанняў прыроды, усё па справе. Якраз для чытання дзецям. Ёсць завязка, напружаныя моманты, развязка. Канец, праўда, сумны, але не трагічны, хутчэй, не закончаны, хочацца працягу пра лёс галоўнага героя.

Бачу захапляльны прыгодніцкі фільм на падставе гэтай кнігі.

"The son of water" is a book by a Belarusian author Yanka Maur about a young man from the tribe of Yamana (in the book the tribe's name is fuiji, which is close to fiji but the culture described is like that of yamana and the territory mentioned is South America) , his interest in life beyond the territory of his tribe and adventures that ensued his interest. I wonder if what is written in the book about the style of life of Yamana is true. 🤔 Anyway, the book is great, it's a wonderful example of adventure literature and is a good read for children as the narration is quite simple, with little descriptions of nature, some tense moments and good dynamics.
Profile Image for Irina Demidova.
145 reviews3 followers
February 7, 2025
У кнізе два апавядання, якія досыць розныя. Але я з задаваленням прачытала абодзьва.

Палескія рабінзоны, канешне, трэба чытаць у юнацтве. Прыгоды, прырода, выжыванне ў складаных умовах. Цяжка мне даліся забойства жывёл, але аўтар цікава падкрэслівае розніцу між неабходным забойствам, каб выжыць самому, і забойствам дзеля карысці ці вяселля. Я вельмі захапілася і з нецярплівасцю чакала, як скончыцца аповед. Канешне, галоўны вывад, што няма ў свеце нікога больш страшнага і небяспечнага, чым чалавек. Для мяне ў апавяданні было крыху занадта “савецкага” і “правільнага”, не хапала трохі месца, каб зрабіць свае вывады, усё аўтар разжоўвае. Але для юнакоў, можа так і трэба.

Сын Вады. Вельмі нечаканая для мяне тэма і стыль. Даведалася пра фуіджынцаў, як яны жывуць каля Вогненнай зямлі. Іх быт, адносіны, смакі. І ўсё гэта было параўнована з цывілізованным жыццем. Але ці трэба было імкнуцца да белага чалавека. Што ёсць сапраўднае шчасце? А што такое дабрата і справядлівасць? Бацькі заўсёды застаюцца бацькамі, не важны ці тя дзікар, ці цывілізаваны чалавек. Але больш за ўсё мне спадабалася тое, як можна глядзець з павагай і дабратой на іншага, і як “цывілізацыя” робіць з чалавека пагардлівага да іншых, не прызвычаеннага да цяжкіх умоў, і разлічваючага на дапамогу і грошы. Але ці грошы з’яўляюцца багаццем? Ці неаб’ятны марскі абшар? Ці можа спакойнае неба, ці ўпэўненнасць, што заўсёды ты можаш разлічваць на сябе самога. 5 з 5! Вельмі раю! Спадабалася!
Displaying 1 - 2 of 2 reviews