Апавяданне “Сваякі” ў аздабленні Яна Жвірблі робіць фанатам коміксаў і аматарам авангарднай кніжнай графікі сапраўдны падарунак.
Жорсткі твор Васіля Быкава пра тое, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць, праілюстраваны гэтак жа бязлітасна востра.
Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман.
Vasil Bykov (Vasil Bykaŭ) was a Belarusian dissident and opposition politician, junior lieutenant, and author of novels and novellas about World War II. A significant figure in Soviet and Belarusian literature and civic thought, his work earned him endorsements for the Nobel Prize nomination from, among others, Nobel Prize laureates Joseph Brodsky and Czesław Miłosz.