Jump to ratings and reviews
Rate this book

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

Rate this book
Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека".

258 pages, Paperback

Published January 1, 2017

8 people want to read

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
3 (33%)
4 stars
3 (33%)
3 stars
2 (22%)
2 stars
1 (11%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for scafandr.
346 reviews8 followers
October 11, 2024
У кнігі даволі моцная назва - хочаш не хочаш, а зацікавішся, бо ўсё ж такі тэма сэксу вельмі "гарачая". Сапраўды, а ці быў які сэкс у Савецкай Беларусі? У гэты перыяд як раз толькі начыналі сваю працу Саветы, яшчэ маладыя, зялёныя. Ці была рэвалюцыя яшчэ ў аспекце сэксу?
У кнізе распавядаецца пра стаўленне да стасункаў паміж мужчынай і жанчынай сярод камуністаў таго часу. Новая ўлада пераглядае погляды на звычайныя рэчы. На першае месца выходзіць свабода у дачынення да поглядаз чалавека, а сэкс прыраўноўваецца да выпіцця стакана вады. Гэта значыць, калі захацелася, тады і можна з кім заўгодна, абы па ўзаемнай згодзе. Ну і канешне пачалося - рост абортаў, згвалтаванняў, прастытуцыі... Бяры што хочаш, поўная свабода. Для мяне з кнізе знайшлося шмат цікавых нюансаў, пра якія я не ведаў. Напрыклад, што дзяржаўныя святы прыйшлі на змену царкоўным (сваеасаблівая барацьба з верай сярод савецкіх людзей), а камуны дык увогуле так здзівілі, што аж прыйшлося гугліць гэтую з'яву. Не разумею, як людзі маглі згадзіцца жыць камунамі і лічыць гэта грамадскім прарывам.
Калі хто хацеў знайсці больш падрабязнае апісанне гэта сэксуальнай рэвалюцыі, той наўрадці нешта такое знойдзе. Кніга больш падобная да гістарычных хронік з датамі і лічбамі. Канешне, цікава было б пагаварыць з людзьмі, якія тады жылі, яны можа больш расказалі б пра сваё жыццё, але ж тых людзей ужо і няма... Таму даводзіцца рабіць вынікі па чужым гістарычным крыніцам.
Што мне, напэўна, меньш зайшло - тэкст напісаны даволі суха. Усё ж такі гэта не мастацкая літаратура. Потым быў цікавы момант, калі я ўсё чакаў згадкі пра мой горад, і толькі к сярэдзіне зразумеў, што гаворка ідзе толькі пра Усходнюю Беларусь, бо Заходняя была ж пад Польшай... Яшчэ перыядычна мне здавалася, што аўтар пачынае расказваць неведама пра што. Пра вядомага чалавека, які некуды паехаў, з некімі сустракаўся, на ком ажаніўся, пераехаў у Маскву... Якое гэта мае дачыненне да сэксуальнай рэвалюцыі? Хто яго ведае. Як быццам трэба было раздзьмуць кнігу як можна больш. Па мой погляд, мне было б цікавей, каб у кнізе было 100-150 старонак, але з самым галоўным па тэме.
Але ж кніга сапраўды атрымалася цікавай, многія рэчы для сябе адкрыў, дазнаўся пра адрасы мінскіх савецкіх прастытутак (але што мне гэта дасць?). 7/10.
Profile Image for Maksim Karpitski.
170 reviews7 followers
July 7, 2018
Даволі цікавых звестак, але метадалогія слабая настолькі, што амаль адсутнічае. Тут можна, скажам, прачытаць, як Гужалоўскі прыводзіць шэраг гістарычных фактаў, а потым звяртаецца па цытату з мастацкай літаратуры у якасці адзінай падставы для сваіх высноваў з гэтых звестак. Аўтар не столькі аналізуе, колькі прыводзіць даволі багаты матэрыял і ў лепшым выпадку замяняе высновы байкамі, а ў горшым - слаба звязанымі асабістымі меркаваннямі. Няма бадай што нічога заганнага ў тым, каб быць прыхільнікам "традыцыйных каштоўнасцяў", але Гужаловіч робіць выгляд, нібы тая ўяўная Атлантыда ўсё яшчэ існавала і была знішчаная рэвалюцыянерамі, хаця ранейшыя даследванні (узяць хаця б Насевіча) і нават многія з прыведзеных у "Сексуальнай рэвалюцыі" фактаў сведчасць на карысць таго, што ад гэтак званага традыцыйнага ладу жыцця вельмі мала заставалася ўжо на час Першай сусветнай вайны. На жаль, дынаміка працэсаў пераважна ўнікае ўвагі аўтара, зачараванага ўласнымі ідэаламі.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.