Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.
Напісана стылёва, але мне кніга не зайшла. Спадабаецца тым, хто жыў у Менску ў 60-ых і зразумее тыя "мемы", пра якія кажа аўтар. Ці тым, хто цікавіцца хрушчоўскай эпохай і тагачаснай атмасферай у грамадстве. Не мой выпадак.
Нагадала творы іншых беларускіх пісьменнікаў, пра нейкую вузкую культтусоўку ў 80-ых ці 90-ых, да чаго ты проста can't relate. Іх настальгія па маладосьці, якую падзялець такія ж, як яны самі.
Zgryz mały mam z tą książką. Bo chyba zasługuje na pięć gwiazdek a ja nie za bardzo znam powód, że daję tylko cztery. Wreszcie mocno współczesna powieść w gronie finalistów Angelusa. Bo to tylko pozór, że akcja dzieje się głównie na początku lat 60-tych, w czasach "chruszczowowskiej odwilży". Pozór, bo to powieść o współczesnej Białorusi, Rosji ... i kilku innych krajach z byłego Sojuza. Wreszcie - jak czytam (załączony w 'Dodatkach') stenogram wystąpienia Nikity Sergiejewicza ze spotkania z "inteligencją twórczą" z 17 grudnia 1962 roku, mam wrażenie jakbym słuchał/czytał rządzących teraz Polską polityków. Ich wynurzeń na temat literatury, filmu, teatru ... Byłem w Mińsku kilkanaście lat temu, dosłownie przez dwa-trzy dni - zrobił na mnie przygnębiające wrażenie. Ale ta powieść to przepiękny literacki hołd dla tego nieszczęsnego miasta. Znakomita powieść.
Uczucia po lekturze mam ambiwalentne. Uwielbiam Mińsk. Bohaterowie chadzali niby dobrze mi znanymi ulicami Niemigą, Komsomolską, Lenina. Razem z nimi przechodziłam przez Plac Wolności idąc na Dolny Rynek i Trojeckie Przedmieście czy mijając pomnika Jakuba Kołasy szłam w stronę Rynku Komarowskiego, a dalej na Krapotkina. Czułam cień padający z majestatycznych budowli wzdłuż Prospektu Niepodległości ale nie jest mój Mińsk, widziany bądź co bądź oczyma człowieka z zewnątrz. Choć jedno jest wciąż niestety niezmienne i nie ma znaczenia czy było się w mieście w latach 60. czy w listopadzie 2019 to te szczęki szaleństwa dyktatury miażdżą mińszczan. Czy to rzekoma chruszczowska "odwilż", czy wyprowadzona przez Łukaszenkę "stabilizacja" - одна сволочь.
Гэтая кніга як вакенца ў былы Менск. Вельмі цікава апісаны апошнія гады Хрушчоўскай адлігі з усімі выцякаючымі, мясцовыя стылягі, студэнцкае жыццё аўтара побач са старэйшымі сябрамі, каханне. Але найбольш паэтычна малюецца сам горад, паўнапраўны герой рамана. Асцярожна, выклікае жаданне шпацыраваць па ўлюблёных вуліцах.
Манументальная кніга. Персанажы пераплятаюцца ў чарзе гісторый, разам з тым заплятаецца і мова аўтара. Спадабаўчя кукалдызм Някляева, да такой ступені, што ўвогуле не лічыш яго за героя раману. Гісторыя адбываецца вакол, а Уладзімер назірае і піша вершы Форшадаўінг і паралелі з сучаснасцю спачатку крыху надакучвалі, але потым вызначылі галоўную лінію пра тое, што адназначных персанажаў няма, нават калі гэты персанаж - хрушчоў. Карацей, кніга вельмі сацыяльная і эмацыйная. Такіх выпуклых і цікавых герояў у нас бракуе