Гэтая кніга – для кожнай беларускай сям'і. Яна адрасавана найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выглядзе.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, з 1986 член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў і атрымлівае званне лаўрэата Прэміі ленінскага камсамолу за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску. З 1988 член БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (былы удзельнік гурта J:морс) і Багдан.
Не сур'ёзная гістарычная літаратура, але выдатны нацыянал-патрыятычны альбом-кніга. Тэксты - захапляльныя. Без падзелу на міфы і гістарычныя факты. Дат ў тэксце мне часам вельмі не хапала. Ілюстрацыі - фантастычнай прыгажосьці і цікавасьці партрэты і панарамы. Скарб. Ідэальнае чытво для ўзроста малодшай школы, але ў кантэксце агульнай сучаснай неадукаванасьці - актуальна для ўсіх. Раю.
Крывічы дрыгавічы радзімічы Рагвалод і Рагнеда Ізяслаў Брачыслаў Усяслаў Чарадзей Еўфрасіня Полацкая Расціслаў і Раман Смаленскія Клім Смаляціч Аўрам Смаленскі Меркур Смаленскі Князь Тур Кірыла Тураўскі Князь Валодша Князь Вячка з Юр’я Князь Ўсевалад з Герсікі Якаў Палачанін Кароль Міндоўг (ВКЛ 1253) Гедзімін Альгерд (бітва пры Сініх Водах 1362 і паклонная гара ў Маскве) Казімір Ягайлавіч Андрэй Полацкі (Кулікоўская бітва) Давыд Гарадзенскі Вітаўт (Грунвальдская бітва 1410) Францішак Скарына Міхайла Глінскі (бітва пад Клецкам) Настасся Слуцкая Канстанцін Астроўскі (бітва пад Оршай) Мікола Гусоўскі (“Песнь пра зубра”) Юрай Радзівіл Геркулес Мікалай Радзівіл Руды (бітва на рацэ Уле) Мікалай Радзівіл Чорны Мікалай Крыштоп Радзівіл Сіротка Багуслаў Раздівіл Тамаш Макоўскі (мастак, картограф) Стэфан Батура (вызваленне Полацка) Леў Сапега (статут ВКЛ) Іёзафат Кунцэвіч Язэп Руцкі Ян Кароль Хадкевіч (бітва пры Кірхгольме, бітва пад Салісам, бітва пры Хацінскім замке) Казімір Семяновіч (артылерыст-вынаходнік, “дзядуля ракетнай тэхнікі”) “Крывавы патоп” - войны з расейцамі ў 17 ст Сімяон (Самойла) Полацкі (асветнік) Гальяж Капіевіч (кнігар-асветнік) Антон Лойка (балетмайстар) Тадэўш Рэйтан Якуб Ясінскі Міхал Клеафас Агінскі Тамаш Ваўжэцкі Тадэўш Касцюшка
This entire review has been hidden because of spoilers.
Чытала раней і слухала аўдыёкнігу (аўтар чытае проста чароўна, вельмі раю). Толькі што атрымала выданне на ангельскай, замовіла для сябра. Гэта настолькі прыгожа і захапляльна! Такі падарунак ды ў кожную замежную хату, працуем :)