Jump to ratings and reviews
Rate this book

Беларускі гістарычны анекдот

Rate this book
Гістарычны анекдот – жанр “паветраны”, які часта так і застаецца ў катэгорыі вуснай гісторыі. Байкі, кур’ёзныя і проста цікавыя моманты, звязаныя з вядомымі асобамі, часта знікаюць разам з імі, пакідаючы толькі сухія біяграфіі ў Вікіпедыі. Тым часам, менавіта такія гісторыі найлепей характарызуюць асобу, паказваюць яе чалавечыя якасці і рысы. Гістарычныя анекдоты — гэта, па сутнасці, своеасаблівыя побытавыя хронікі, часам дакладныя, часам міфалагізаваныя (дакладнасць тут, паводле законаў жанру, зусім не абавязковая), але заўсёды без афіцыйнага глянцу. Адкуль яшчэ мы даведаемся, як Брыль пасмейваўся з Адамовіча? Або за што Рыгору Барадуліну двойчы было сорамна перад Васілём Быкавым. Ці як Караткевіч паляпаў у цягніку Машэрава ніжэй спіны. А ці паверыце, што Купала аднойчы Коласа высадзіў з машыны далёка за горадам у чыстым полі?.. Без гістарычных анекдотаў бытапісанне нацыі няпоўнае не толькі таму, што персанажы тут — пераважна асобы, якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні. Гістарычныя анекдоты — гэта пах і колер часу, гэта ў нечым альтэрнатыўная некананізаваная гісторыя, якой няма месца ў падручніках, але адмаўляць яе існаванне не толькі бессэнсоўна — недаравальна. Гэта першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця найперш вядомых літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў, З. Вайцюшкевіч, Я. Глебаў, У. Караткевіч, Я. Колас, Я. Купала, У. Мулявін, У. Някляеў, М. Стральцоў, М. Чарняўскі, С. Шушкевіч і многія іншыя.

384 pages, Paperback

Published January 1, 2018

Loading...
Loading...

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
3 (50%)
4 stars
2 (33%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
1 (16%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
Profile Image for Kanstantsin.
3 reviews
March 12, 2018
Вельмі цікавая кніга. Тут сабраныя цікавыя гісторыі з жыцця вядомах беларусах і ня толькі. Кніга дазваляе паглядзець на вядомых людзей з іншага боку, не афіцыінага, а з жыццёвага, пабытовага. Некаторыя дзеяч адкрываюцца з новых бакоў. Кніга будзе цікавая тым, хто захапляеца сучасная беларускай гісторыяй, літаратурай, культурай.
Displaying 1 of 1 review