Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Змагальны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае уікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай?
Пад канец чытання думаў - няўжо гэта зноў адбываецца з кнігай Зараславы Камінскай? Добрая, цікавая кніга сканчаецца несуразным фіналам. Амаль так, але ўсёж становішча выправілася пасляслоўем, якое дадае нейкую датычнасць чытача да ўсёй гісторыі, якую іншыя яшчэ не ведаюць.
Майстэрна, чытайце проста зараз! Сур’ёзна, пару даляраў па першай спасылцы ў пошуку, і электронная версія кнігі ў вас у кішэні. Прыдзяліце паўдні, час пройдзе чароўна хутка .. кніга караценькая, мне спачатку падалася простай, але арыгінальнай (пару першых апісанняў і зразумееце—калі рэчы апісваюцца ня толькі наўпрост, а дадаецца цікавая думка ці трапны вобраз) .. а потым раптоўна, мабыць з сярэдзіны, пачынаюцца няслабыя такія жахі і гойдалкі .. я прынамсі адкінула сваё адчуванне, нібы некаторыя размовы трохі ненатуральныя, за вушы прыцягнутыя прамовы-тлумачэнні ці абкрамсаныя пераходы з аднаго на іншае .. калі гісторыя зацягнула, як вір ці русалкі ў яго, то ці аўтарка разыйшлася, ці я як чытачка, і дробязныя недалікі зусім зніклі. Беларуская вёска і міфалёгія, з якой бы пазнаёміцца ўсяму свету. Каб быць адразу ў кантэксце, прабяжыцеся па біяграфіі мастачкі Алены Кіш, паглядзіце на рэпрадукцыі яе дываноў. І яшчэ ў кнізе поўны фокус на жанчынах без перацягвання ў поўную адмоўнасць усіх мужчынаў, што таксама вітаю ў сучаснай літаратуры ..
I love everything about this book. It has very interesting and somewhat unpredictable plot. Comfy Slavic/Belarusian vibe. Detailed characters, the each one with his/her own goals and personality. The story is partly non-fiction, because the characters investigate the story of real unique Belarusian art.
З задавальненнем паслухала аўдыёкнігу. Аповед зацягваў з кожнай новай главой.Тое, што ў сюжэт уплецена мастачка Алена Кіш і яе дываны, дадае яшчэ большай цікаўнасці і жаданню паглыбіцца, пазней, больш у яе мастацтва. А таксама вельмі цікавая тэма з русалкамі. Мне не хапіла раскрыцця герояў. Хацелася б трошкі больш душэўнасці, напэўна. У цэлым задума аповеда файная і мае месца быць.
Было б цудоўна, калі б было болей кніг, дзе змешваецца сапраўдная беларуская спадчына: людзі, легенды і паданні, гістарычныя падзеі. Бо такія рэчы захапляюць і прабуджаюць да вывучэння гісторыі роднага краю.
Я вырашыла прачытаць яшчэ адну кнігу напісаную маёй хроснай мамай і ўвогуле не шкадую. Я ў захапленні. Вельмі цікавая і сама па сабе геніяльная кніга.
Жадаю пачаць з таго, што канец мяне патрос і я не здагадвалася аб такой тэорыі ад слова зусім. Кніга мае нечаканы паварот падзей, таксама было складана здагадацца да такога. Здзіўлена і зноў жа, ганаруся гэтай кнігай і аўтарам.
Карацей кажучы, раю гэтую кнігу аматарам беларускай літаратуры 100% і жадаю, каб папулярнасць дадзенай кнігі расла, бо такіх крутых кніг няшмат. Яшчэ, было б крута каб дадзеную кнігу дадалі ў спіс кніг для чытання на ўроках беларускай літаратуры ў школе, бо я лічу, што гэта цалкам дарэчная кніга.
Чаму я так лічу? Бо ў ёй ёсць нерэальны беларускі вайб, проста адчуваецца скрозь старонкі. Аж захацелася вярнуцца на радзіму! Асабліва згадка Ветрына прымусіла ўздыхнуць з настальгіяй, маё роднае мястэчка. Гэтак жа студэнцкі вайб веяў адусюль, вельмі добрая рэпрэзентацыя сяброўства, каханні, а гэтак жа здрады.
Увогуле па гэтым водгуку зразумела, што мая ацэнка гэтае маё сумленнае чытацкае меркаванне. Раю і кропка!
When I first read this book, I was overwhelmed with strong emotions - the combination of Belarusian mythology and folklore wrapped in the gray modern reality. The descriptions of the young girls' suffering resonated with pain and sadness. The book also contains such important things that preserve the memory of something important.
Майстарскае спалучэнне і перапляценне сучаснага свету, этнаграфіі, міфалогіі і дэтэктыву. Гэта мой другі твор Зараславы Камінскай, але мне было яго мала: я кнігу праглынула за два дні. Кніга знаёміць чытача з Аленай Кіш, са светам, у якім яна жыла, а таксама паказвае нашую Беларусь такую, якую мы бачым яе штодня: роднай і любімай.