Jump to ratings and reviews
Rate this book

Быў, ёсць, буду: кніга паэзіі

Rate this book

156 pages, Hardcover

Published January 1, 1997

Loading...
Loading...

About the author

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у Воршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласьці, пасьля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949—1954 гг. вучыўся на філалягічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Воршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы(1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Уваходзіў у Саюз пісьменьнікаў СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман „Нельга забыць“ („Леаніды не вернуцца да Зямлі“), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасьмяротна) за раман „Чорны замак Альшанскі“.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
8 (88%)
4 stars
1 (11%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 1 of 1 review
Profile Image for Gleb.
20 reviews
September 8, 2026
Уладзімір Караткевіч
Разведчык

...

«Зямля, што мне суджана лёсам,
Адзіная ў свеце любоў,
На табе няма хмарачосаў,
Апроч вечных тваіх дубоў.

Асеннім усходам абмытыя
Ў вечным ззянні расы ці ільда,
Устаюць твае піраміды,—
Дзюнаў палескіх града.

Дым вячэрні пад родным парогам,
Россып літар у лемантары,—
Гэта ўсё мне суджана богам,
І за гэта — хоць тройчы памры...

За мятлушкаў песню жывую,
За паданняў бясконцы сувой,—
Усім жыццём за іх адваюю...
А, як трэба,— смерцю сваёй...

Загінеш — і ведаць не будзе
На ўзмежку тваім лебяда...
Але вечна тваім застанецца
Толькі тое, што ты аддаў.

Але волі няма вышэйшай
За абраную ў гэтым жыцці,
Але долі няма вышэйшай,—
Аднаму на тысячы йсці!

Аднаму — без сотняў дывізій,
Без тысяч сконаў і мук.
Аднаму загінуць, зрабіўшы
Усё адзінаю парай рук.
Displaying 1 - 1 of 1 review