Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам. Адкрыты ўсяму свету, ён не ўяўляў сябе па-за Беларуссю, асобна ад сваіх землякоў, якіх ён шчыра і сардэчна любіў. Назіральнасць, тонкае пачуццё гумару, энцыклапедычная дасведчанасць - усё гэта ў творчасці Янкі Брыля складае непаўторную гармонію.
Yanka Bryl Беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст. Народны пісьменнік БССР.
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньні сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці.