Jump to ratings and reviews
Rate this book

Падарожжа ў БНР

Rate this book
Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыўся 100 гадоў таму, — незалежнай Беларусі.

338 pages, ebook

Published November 1, 2018

2 people are currently reading
16 people want to read

About the author

Сяргей Шупа

13 books3 followers
Сяргей Шупа — беларускі перакладнік і журналіст.

Навучаўся ў Менскай СШ №86 (1968—1978), Інстытуце замежных моваў (1978—1983). Працаваў у выдавецтве „Мастацкая літаратура“, Скарынаўскім цэнтры. Ад 1991 году ў Вільні — удзельнічаў у выданьні „Нашай Нівы“; пасьля на вольным хлебе — пераклады, рэдагаваньне кніг, карэктура, макетаваньне, набор нотаў, выраб кампутарных шрыфтоў.

Укладальнік выданьня Архіваў БНР. Працуе на радыё „Свабода“ ад 1996 году.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
6 (85%)
4 stars
1 (14%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for Paul.
64 reviews1 follower
November 28, 2023
Сапраўднае падарожжа, паглыбленьне ў атмасферу тагачасных беларускіх варункаў. Недзе смешна, а дзесьці й вельмі сумна, а колькі алюзій на тое, што мы маем зараз, гэта проста нейкая містыка! Як слушна зазначыў сам аўтар:

"Вядома, часта хацелася знайсьці аналёгіі з сучаснасьцю, бо паралелі часам былі відавочныя. Але хай сёньняшнія беларускія палітыкі чытаюць гэтую кнігу і самі пазнаюць у тых героях сябе, прымяраюць да сябе іхныя ўзьлёты і падзеньні, дасягненьні і памылкі." (Сяргей Шупа, 2018 г.)

Агулам, цудоўная кніга, вельмі раю ўсім, хто цікавіцца нашай гісторый.
Profile Image for Aleś Karoza.
74 reviews1 follower
February 22, 2024
Проста цудоўная кніга. Шмат перапляценняў з сучаснасцю.

Сапраўдны постмадэрнісцкі раман, дзе кожнае слова ў якім грунтуецца на архіўных дакументах, але тым ня менш у апісаныя падзеі складана паверыць.

12/10. Лепшае, што я чытаў па-беларуску на цяперашні момант.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.