Jump to ratings and reviews
Rate this book

Часам панкі паміраюць

Rate this book
Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга — эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.

122 pages, Paperback

1 person is currently reading
6 people want to read

About the author

Сяргей Календа

13 books1 follower

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
3 (18%)
4 stars
6 (37%)
3 stars
5 (31%)
2 stars
2 (12%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for scafandr.
340 reviews8 followers
September 15, 2025
Для мяне слова "панк" вельмі блізкае, бо магчыма з гадоў 15 ці 16 тусаваўся з панкамі і хардкоршчыкамі, на касетах слухаў ўсё такое. Але мае знаёмыя, які я сам, лічылі сябе тру-панк/хардкоршчыкамі, а астатніх, хто слухаў Пурген, ГрОб і розных КіШоў, называлі гаўнапанкамі. Вось гэтая кніга пра гаўнапанкаў. Але і не цалкам пра іх, як высветлілася пасля прачытання кнігі.
Кніга напісана трохі дзіўна. Спачатку чытаеш і не можаш зразумець, як тут разбітыя раздзелы. Нейкая незразумелая блытаніна. Але потым пачынаеш здагадвацца, што гэта некалькі розных гісторый, якія перамяшаныя паміж сабой. Вось нехта апавядае пра сваё дзяцінства ў бабулі. Вось нехта гаворыць пра двор і суседзей. Вось нехта расказвае пра свае адносіны з замужняй дзеўкай Тэрэзай. Вось нехта успамінае пра сваё гаўнапанк мінулае. І гэдак далей.
Цяжка сказаць, што хацеў аўтар нам данесці сваімі гісторыямі. Я адразу пачаў сумнявацца, што Календа піша менавіта пра сябе. Таму што было бачна, што людзі ў гісторыях розныя. Канешне, недзе ў гісторыях і аўтар ёсць, але менавіта дзеён схаваўся - невядома. І ўсе гэтыя гісторыя аўтары расказалі яго знаёмыя. І нават напрыканцы кнігі Календа расказвае, чаму менавіта такімі ўрыўкамі ён і падае гэтыя гісторыя. Бо адзін раз ў яго ў аудыёкнізе пераблыталіся часткі, таму агульная гісторыя вельмі здзівіла сваім зместам.
Некалькі гісторый мне падаліся даволі цікавымі. Напрыклад, не ведаю чаму, пра Тэрэзу больш за ўсё запомнілася. Асабліва калі ГГ пайшоў у краму за бастурмой. Звычайныя такія гісторыі пра жыццё-быццё. Пра людзей, што жывуць навокал. Пра панкаў, якія кідаюцца лайном і плююцца саплямі.
Прачыталася хутка, бо кніга малая, але не магу сказаць, што было вельмі цікава. Месцамі цікава - вось так больш правільна. Як з надвор'ем - месцамі дажджы, месцамі туман. Месцамі панкі, месцамі бухло, месцамі выпадковы сэкс.
6/10.
Profile Image for Kirill Protasenia.
167 reviews1 follower
October 16, 2021
Твор пакінуў некую нераспазнаную эмоцыю. То лі удзячнасць за Менск сапраўдны і звычайны, то лі за разнастайнасць мовы і структуру апавядання, то лі за успаміны аб уласнай маладосці. Але ж “навошта гэты твор?” адказа не атрымаў.
Displaying 1 - 3 of 3 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.