Спецыяльнае выданне! У новы электронны зборнік увайшлі найлепшыя апавяданні Янкі Брыля, так ці інакш звязаныя з тэматыкай Другой сусветнай вайны 1939-1945 гадоў. Сярод іх - "Галя", "Memento Mori", "Кроў на сцяне", "Апоўначы" і інш. Кожны твор - сапраўдны дыямэнт беларускай класічнай літаратуры.
Yanka Bryl Беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст. Народны пісьменнік БССР.
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньні сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці.