Jump to ratings and reviews
Rate this book

Прэм'ера

Rate this book

183 pages, Paperback

Published December 1, 2018

3 people are currently reading
30 people want to read

About the author

Also published as Андрусь Горват

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
12 (10%)
4 stars
36 (32%)
3 stars
51 (45%)
2 stars
13 (11%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 9 of 9 reviews
97 reviews
December 8, 2022
Мне трэба трошкі часу, каб асэнсаваць тое, што я прачытала.
Але ж, на мой погляд, галоўнай думкай было тое, што чалавеку трэба вялікае неба над галавою, каб адчуваць сябе жывым. Што нават у любімым месцы, хай гэта будзе Прудок кожнага з нас, з часам прыходзіць адчуванне, што штосьці не тое, што трэба больш. Што жыццё ідзе, а ты, акрамя Прудка, нічога і на бачыла. Але адно не адмяняе іншага: можна любіць Прудок і жадаць пабачыць больш. І гэта нармальна. І гэта ў прыродзе чалавека: любіць вялікае неба над галавою.

Часам было складана адрозніць, дзе ідзе гаворка пра аўтара, а дзе пра персанажа. Мне даводзілася пачынаць зноў і зноў, каб лепш зразумець.

І гэта кніга не падобна да "Радзіва". Яна трохі пра іншае, пра ўнутранае. І таму больш сур'ёзная і, быццам, больш сумная.

Магчыма, я пагляжу на яе па-новаму, калі перачытаю зноў, як гэта і адбылося з "Радзівам". Але пакуль пытанняў стала больш, чым адказаў.
Profile Image for Marina Zavatskaya.
29 reviews1 follower
January 4, 2023
Пакуль я чытала гэтую кнігу, мне цяжкавата было сачыць за сюжэтам, але пад канец я зразумела, што сюжэта на самой справе няма.
Для мяне гэта кніга - разважанне на тэму “хто я і дзе маё месца ў такім вялікім свеце”.
Для чытачоў, якія чакаюць нешта падобнае да “Радзіва Прудок”, кніга можа падацца дэпрэсіўнай. Але гэта і ёсць жыццё.
This entire review has been hidden because of spoilers.
Profile Image for Sasha Evsyuchenya.
21 reviews3 followers
February 20, 2022
Калі першая кніжка “Радзіва Прудок” была нечым кшталту старнокі на фэйсбуку, то бок штосьці публічнае. То гэтая гісторыя вельмі асабістая. Было вельмі цікава пражываць гэты канфлікт паміж аўтарам і галоўным персанажам кнігі. Гэта вельмі “рваная” кніжка, цябе пастаянна аўтар штурхае у розныя куткі сваёй свядомасці. Гэта цяжка чытаць, разумець. Аднак адчуваеш наколькі гэтая кніжка жывая
Profile Image for scafandr.
336 reviews8 followers
August 29, 2025
Прачытаў я тут "Прэм'еру" і сяжу ў роздумах... Як жа ж цяжка сказаць, якія ўражанні ў меня ад кнігі... За што ты з намі так, Андрусь...
Няма пытанняў - "Радзіва Прудок" было шэдэўрам. Напэўна, лепшае, што я чытаў у мінулым годзе. Проста ўаў. Мяне, канешне, папярэджвалі сябры, што "Прэм'ера" - відавочна больш слабая. Некаторыя нават былі вельмі расчараваныя. Таму я адразу ўбіў сабе ў галаву, што гэты будзе іншы твор і "Прудок" трэба забыць.
"Прэм'ера" аказалася не зусім іншым творам. Тут "прудкоўства" лезе са ўсіх шчылін. Немагчыма чытаць "Прэм'ера" адасоблена, але гэта і не працяг, канешне. Мне ўжо даўно казалі, что "Радзіва Прудок" было пастаўлена ў Купалаўскім тэатры і даволі файна ўспрымана гледачамі. І гэтая кніга - яна як бы пра падрыхтоўку да пастановы і пра рэпетыцыі. Андрусь Горват напісаў п'есу паводлі свайго апошняга твора, паехаў у Мінск, каб папрысутнічаць на рэпетыцыях, расказвае нам нам пра актораў, пра ўнутраную сістэму тэатра. Канешне, Прудок ўсё роўна недзе паблізу - ён тэлефануе, успамінаецца, перадае нешта. Ды і Андрусь таксама то там, то сям. Але калі "Радзіва" было такім сапраўдным лайв-дзённікам. Ты чытаў пра жыццё чалавека і разумеў, што гэта не падман. А вось у "Прэм'еры" я адчуваю нейкі падман. Напрыклад, у Мінску некаторыя героі гавораць на-простаму, па-прудкоўскаму. Ну ні разу не бачыў такога. У Баранавічах бачыў, у Мінску - не. Таму я перастаў разумець, што было выдумана, а што сапраўды было. І чым бліжэй быў канец, тым больш прыходзіў да высновы, што тут шмат прыдуманага. Не, канешне, паверыць, што сапраўды там былі нейкія дэпутаты і кот у тэатры, і праўда немагчыма. Але у астатніх момантах...
У гэтым творы Горват працуе як пісьменнік. То бок прыдумвае нешта, ляціць думкамі то ў тэатр, то ў Парыж, то на свята, то на памінкі. Гэта больш мастацкі твор, чым дзённік. Месцамі з вельмі прыкольнымі гісторыямі. І прыкладна палову кнігі я чытаў з цікавасцю, дзе больш пра тэатр было. Цікава было даведацца, як у тэатры ўсё заведзена.
І тут Андрусь уводзіць нешта фантастычнае - раздзяляе сябе на аўтара і персанажа. Аўтар жыве сваім жыццём, перажывае за пастаноўку. А персанаж знайшоў сабе Олю і паехаў з ёй у Парыж. І вось тут мне падумалася, што аўтар напэўна сапраўды трохі заблытаўся ў сваім жыцці і выказвае нам свае думкі пра месца, дзе яму было б утульна. Ці ў Прудку, ці ў Мінску, ці ў Парыжы. Жартаў стала меньш, нечага незразумелага больш. Вельмі б хацелася сустрць аўтара і спытаць ў яго - вось калі ты пісаў гэта, што на самой справе хацеў сказаць? Хто такая Оля? Чаму памёр у канцы?
Складаная на ўражанням кніга. Першая палова прышпільная, другая - нейкая не такая. Магчыма і не вельмі цікавая я б сказаў. Мне, як чытачу, хацелася лёгкай прудкоўскасці.
Не, нармальны твор. Каб не было " Радзіва" наогул добры. Але гэта як у Корн - колькі новых альбомаў ні пішы, а слухаюць і любяць ўсе толькі першыя.
Хачу вельмі адзначыць малюнкі, якіх у кнізе шмат - яны вельмі круцецкія. Я іх ўсе раглядаў па 5 хвілін і казаў сабе пад нос - ну як жа проста і выдатна намалёна, якая малайчына гэтая Святлана. Таму бал накінуў толькі за малюнкі.
7/10.
Profile Image for Alexandra.
3 reviews
December 28, 2020
“Кампанія недаверліва паглядзела на аўтара: усе даўно пахавалі беларускую літаратуру і з поспехам гастралявалі па памінках”- напісаў Андрусь. Ці так гэта? ))

Калі вы, як і я, пачнеце знаёмства з творамі А. Горвата менавіта з гэтай кгігі (а не са знакамітай “Радзівы Прудок”), то знойдзеце яе вельмі вясёлым шаржам на жыццё ў Прудку, Мінску і навату Еўропе (Польшча-Германія-Італія-Францыя прысутнічаюць). Дзякуй аўтару за добры настрой у калядные кавідные дні снежня 2020.
Profile Image for Eugene Baranovsky.
7 reviews
January 21, 2019
Фейсбучны эсесіст на спідах :) , шчыльны насычаны тэкст, неблагая спроба, але першая кніга была больш кранальнай і добрай. Трэба пану Горвату паспрабаваць пісаць не пра пана Горвата.
Profile Image for Polina.
2 reviews
August 13, 2023
неяк не падобная да "Радзіва Прудок", але і параўнаць, напэўна, гэта глупства. Чытаць было утульна дый прыемна. Дзякуй, пан Горват
126 reviews
March 25, 2023
Мае асацыяцыі з кнігай - абрыўкі сноў, невялікія гісторыі, над якімі ты ўвесь час задумваешся: гэта праўда ці прыснілася. Разважанні на тэму, дзе мой дом, разам з прыемнымі ўспамінамі аб радзіме. I мова, як заўсёды, цудоуная, лашчыць вуха.
Displaying 1 - 9 of 9 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.