Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах — але абавязкова ён. У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папра сілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў. Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка. Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.
Як ні круці, Мінск - цэнтральны для Беларусі. Нават калі ты не жывеш у гэтым горадзе, то напэўна вучыўся, ці маеш сяброў і сваякоў там і не раз да іх прыязджаў, ці ездзіў на рынак ці ў гандлёвыя цнэтры за шмоткамі, ці ў цырк прыязджаў, калі ў школе вучыўся, ці шмат чаго яшчэ іншага. Мінск - гэта як Ігдрасіль, вялікае такое дрэва з каранямі по ўсёй Беларусі. Мінск аб'ядноўвае беларусаў, і ў той жа час смокча каранямі ваду і жыццё з усіх куткоў краіны. Я люблю Мінск. Люблю кнігі пра гарады. Нядаўна чытаў Памука пра Стамбул, і ў водгуке адзначыў, што ў кожнага жыгара свае ўспаміны пра горад, свае эмоцыі. Адзін будзе казаць пра раку, другі - пра кавярні, трэці - пра брудны і шэры пад'езд, чацвёрты - пра парк і вавёрак, пяты - пра транспарт і дарогі... Мне вельмі падабаецца слухаць, што гавораць пра свае гарады другія людзі. Адзін кажа - што той Мінск, вось Піцер! А другі - ды што Піцер, вось вёска пад Хельсінкі! Цудоўна, што ёсць людзі, якія маюць натхненне напісаць пра горад і якія маюць жаданне гэта ўсё сабраць і выдаць. "Мінск назаўжды" - невялічкая кніжачка з маленькамі апавяданнямі і малюнкамі. Частка аўтараў добра вядомыя, частка - маладыя ноунэймы. Як і пісаў, кожны піша пра тое, што яму бліжэй - хто пайшоў у міфічіны бок, хто ў гістарычны, хто ў кавярню, хто ў метро. Апавяданні вельмі розныя. Але мастацкі вопыт адразу бачны. Можна лёгка здагадацца, хто даўно піша, а хто толькі спрабуе. Нажаль, частка твораў не зусім пра Мінск, а проста пра нейкі Горад. Мне б больш хацелася, каб я з аўтарам сам за руку прайшоў па вядомых месцах. Усё ж такі кніга прысвечана аднаму канкрэтнаму гораду. Некаторых аўтараў мне было цяжка зразумець - пра што яны хацелі напісаць? У адной дзяўчыны палова апавядання пра адно, а другая - зусім пра іншае. Нешта як у татарына атрымалася. Неакторыя творы задуманыя цікава, але бязглузда пададзеныя. Напрыклад, у творы пра "Хрустальны шар" я адразу з самага пачатку здагадаўся, як будзе развівацца сюжэт. Але я лічу, што пісьменнік павінен падманваць чытача, зрабіць нешта такое, да чаго чытач не зможа сам дадумаць. Яшчэ мне падумалася, што маладыя аўтары - студэнты, бо вельмі шмат такога, студэнцкага ў апавяданнях. Непадаленая цыгарэта і кола з водкай, плэер у вушах, смартфоны, ноутбукі, сесія, няма чаго есці, барбарыскі за шчасце. У адным апавяданні выкарыстаны мат, ну зусім не ў тэму, зусім. Мне вельмі-вельмі спадабалася тое, што напісала Надзея Ясьмінска. Не толькі яна напісала пра каву і кавярню, але яна зрабіла гэта так, што мне самому вельмі хацелася ў тую кавярню, пра якую яна напісала. Асмалоўскія казкі Глобуса я чытаў раней, мне яны таксама спадабаліся. Цікавы твор пра сустрэчу гарадоў на дні нараджэнні. У аўтара добрая фантазія, некаторыя моманты выклікалі ў мяне ўсмешку. Можа каму падасца, што я тут наляцеў-набухцеў, але насамрэч не, бо кніга ў мяне выклікала вельмі добрыя эмоцыі. Я яе праглынуў за 2 дні і хацелася яшчэ працяга, але няма яго. Хай і анталогія няроўная па якасці, але мне вельмі спадабалася пачытаць пра Мінск, пра асабісты Мінск кожнага аўтара. Няхай і адзін з аўтараў крыху пакрыўдзіўся, што яму ні капейкі не заплацілі=) Прышпільны зборнік, пяшчотны, добры, месцамі сумны, сонечны, з пахам кавы. Усё як трэба. Дзякуй і аўтарам, і ўкладальніцы. 7,5/10.