Alhierd Baharevič is a Belarusian writer and translator. For his first book Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў (A practical tool for the destruction of cities) he received the Hlinjany Wjales, the independent book prize in Belarus. He is a winner of Belarusian literary prizes and participant of many international literary festivals. Bacharevic moved to Germany in 2007. In 2013 he returned to Minsk, where he lives now.
Да гэтай кнігі я амаль што нічога не ведаў пра Бахарэвіча. А пасля яе аказалася, што ў мяне з аўтарам многа што звязвае. Вельмі дзіўна атрымалася. У "Маіх дзевяностых" аўтар расказвае пра тое, чым ён жыў у гэтых самых дзевяностых. І гэта не настальгічныя апавяданні пра тое, як раней было цёпла і ўтульна, а зараз моладзь зусім дурная. Проста чалавек піша пра 1) школу свайго жыцця, 2) універ свайго жыцця, 3) першыя працы свайго жыцця. Усё гэта было ў 90-х. Я ў той час толькі ў школу пайшоў, таму мне было вельмі цікава пачытаць пра тое, як жыў чалавек у дзевяностых, які адрозніваўся па ўспрыманню жыцця ад большасці равеснікаў. Альгерд пісаў, а я быццам бы разам з ім хадзіў у тую школу, сядзеў на рэпах "Правакацыі", дзе спяваў аўтар, піў разам з ім і сумаваў. У мяне, канешне, свой Мінск, які я пачаў вывучаць толькі у самым канцы 90-х. Але што цікава - тыя людзі, якіх згадвае Бахарэвіч, потым трапляліся і ў маім жыцці, а з некаторымі з іх я падтрымліваю сувязь і зараз. Проста для Бахарэвіча 90-ыя скончыліся разам з "Правакацыяй" і панкам, а для мяне ўсё гэта толькі пачалося. Я не меў магчымасці трапіць на выступ гурта, але касету, канешне, круціў у 00-х на сваім магнітафоне. Кнігу праглынуў за 2 дні. Здаецца, напісана проста, без філасофіі і вады, але вельмі цікава. Без панурай настальгіі, якую я сам не люблю, таму што лічу, што жыць трэба сучасным. Канешне, кожны можа напісаць сваю кнігу пра 90-ыя, пра свае 90-ыя, якія будуць зусім іншымі. Але не кожны можа расказаць пра гэта цікава. Цудоўна. 9/10.
Аўтабіяграфічная кніга спадара Альгерда, якая класна пагружае ў атмасферу Менска 90х і добра раскрывае асобу і светапогляд пісьменніка. Кніга напісаная ў 2018, і пасля падзей 2020 года есьць жаданне паспрачацца з аўтарам па шмат якіх думках і меркаваннях пра Беларусь і беларусаў. Моцна адгукаліся ўспаміны пра месцы, дзе вырас і я. Асабліва спадабаліся апошнія главы пра працу ў газеце МТЗ і шпацыры па начному Менску. p.s. усім раю паслухаць "Шэф у гістэрыцы" у выкананні гурта Syndrom Samazvanca