What do you think?

Пазл
Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін?
Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы?
Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі, якія не намі маляваліся, не намі выразаліся…
Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героямі ад уладных чыноўнікаў да бадзякоў, без міфаў пра талерантнасць і рахманасць, без сентыментаў і спробаў шкадавання — у новым рамане Валера Гапеева.

330 pages, Paperback
Published January 1, 2018
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
August 17, 2025
Цікавая кніга, з аднаго боку такі полу-містычны дэтэктыў, які як пазл складаецца з шматлікіх дэталяў, на першы погляд зусім не павязаных.
А з іншага: разважанні пра першародны грэх, мараль, Бога, сістэму і чалавека ў ёй, выбар і ягоны кошт.
А галоўнае, што не даецца гатовых адказаў, чытач сам павінен паразважаць.

January 15, 2023
Вельмі спадабалася структура кнігі - сапраўдны пазл, за каторым было вельмі цікава назіраць. Незвязаныя людзі, маленькія падзеі у момант робяцца часцінкамі вялікай, часам жорсткай, карціны, і неўзабаве прыходзяць думкі пра “эфект матылька” у нашым паўсядзённам жыцці. Я атрымала асалоду, пакуль разблытвала ўсе ніткі і сачыла за іх перакрыжаваннямі.
У той жа момант у кнізе разгледжваюцца экзістэнцыяльныя пытанні аб сумленні, аб адказнасці, асабліва аб адказнасці маленькага чалавека ў вялікай сыстэме, аб прабачэнні і помсце.
З мінусаў - не вельмі прапрацаваныя героі, не хапіла глыбіні ў галоўнага героя, а таксама некалькі 18+ момантаў, якія здаваліся не вельмі значнымі, але ж вельмі псавалі ўражанне.