Ультыматыўны meh. Герояў да дупы, усе яны аднолькавыя, хто ў якім полку з якім комнадующим пад якім званнем, хто ягоны сваяк, незразумела. Я шчыра не помню, хто з іх масон, хто ад'ютант (гэтых штукі тры было), хто з кім ажаніўся. Жанчыны яшчэ горш. Неверагодна плоскія, кардонкавыя. Сачыць за сюжэтам немагчыма. Хіміі паміж каханымі няма ад слову зусім. Кожныя пяць хвілін аб'ект інтарэсу змяняецца, не ўсочыш. Вельмі шмат мікраэпізодаў у лініі кожнага персанажу. Некаторыя цікавыя (напрыклад пра Андрэя і Наташу), але ўсё астатняе такое безкаляровае і сумнае. Ну калі не можаш рабіць і мір і вайну, дык абяры адно. Плюс палітыка, Расея і Францыя то мірацца то сварацца, я не магу ўсачыць за каго трэба заўзець.