Jump to ratings and reviews
Rate this book

Як пісалі класікі

Rate this book

224 pages

Published January 1, 2018

3 people want to read

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
6 (33%)
4 stars
9 (50%)
3 stars
3 (16%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for scafandr.
340 reviews8 followers
February 4, 2025
"Як пісалі класікі : парады, правераныя часам" - незвычайная кніга для выдавецтва "Янушкевіч". Гэта не мастацкая літаратура, а цікавая спроба аналіза творчасці сямі сусветна вядомых аўтараў, такіх як Агата Крысці, Джордж Оруэл, Рэй Брэдберы, Курт Вонегут, Мілан Кундэра, Марыа Варгас Льёса і Умберта Эка. Як пісалі гэтыя аўтары? Ў чым іх унікальнасць? Якія парады яны маглі б нам даць, калі б мы ў іх спыталі? Расціслаў Семкіў адказвае нам за пісьменнікаў і пісьменніц, аналізуя іх творчасць. Цікавая ідэя!
Каб атрымаць сапраўдную асалоду ад чытання гэтай кнігі, трэба любіць і аўтараў, пра якіх ідзе аповед. Для мяне гэта была праблема, бо з гэтых аўтараў я чытаў толькі Эка. Вядома, ведаў пра Крысці, Оруэла, Брэдберы і Вонегута. А вось Кундэра і Льёса для мяне наогул немаведама хто, прабачце... Гэта, канешне, менавіта мая праблема, бо, напрыклад, Брэдберы, Оруэл і Вонегут - гэта куміры чытачоў 15-25 гадоў. Многія менавіта праз іх і пачытаюць свае чытацкія прыгоды ў 15-18 гадоў. У мяне ж было крыху інакш... Мне Паланіка не хапае=)))
Самая цікавая частка для мяне была адразу ў самым пачатку - гэта дзе апавядался пра Агату Крысці. Мне здалося, што Крысці Семкіў любіць больш за ўсіх, бо там падрабязна і цікава расказваў пра тое, як яна пачынала пісаць, як уплывалі на яе творчасць першы і другі муж, як прыдумвала сюжэты для сваіх дэтэктываў. Я Крысці спрабаваў чытаць, калі вучыўся ў школе, але мне не зайшло. Дарэчы, я і да цяперашняга часу дэтэктывы не люблю. Але гэта не значыць, што Агата Крысці і яе творчасць былі зусім нецікавымі.
Семкіў расказвае нам, што было галоўным у формуле напісання раманаў для Крысці. Калі хочаце, можаце запісаць сабе правілы ў нататнік і карыстацца парадамі. Магчыма, з вас атрымаецца новая Крысці=)
Пра астатніх пісьменнікаў напісана ўжо не так цікава. Але схема ва ўсіх агульная - спачатку крыху пра жыццё аўтара, потым пра яго галоўныя творы, потым пра стылістыку, некалькі цікавых звестак, потым абагульненне.
Мне ўся кніга была падобная да вялікага сачынення на тэму "7 маіх любімых пісьменнікаў". У школе вельмі часта такое любілі задаваць (я яшчэ вучыўся ў філілагічным класе, таму сачыненні былі кожны тыдзень). І вось табе даюць тэму, напрыклад, "Пушкін - геній", і табе трэба пісаць, чаму ён геній, калі ён табе нават не падабаецца. Як я гэта ненавідзеў... Мне заўсёды дапамагалі дапаможнікі, дзе можна было б знайсці прыклады сачыненняў і выцягнуць з іх некалькі ідэальных абзацаў. Семкіў з такой пяшчотай і любоўю расказвае пра сваіх любімых пісьменнікаў, але ж калі у большачці тэксту памяняць месцамі аўтараў, ці зменіцца што?=) Мне здаецца, што не. Мне здаецца, Семкіў у школе сачыненні на выдатна, набіў руку і потым перайшоў на кнігі.
Не магу сказаць, што вельмі цікава чыталася. Месцамі так, месцамі проста вада пра класікаў. Таму па цікавасці 6/10, а за ідею - 7/10. Незвычайная кніга.
Profile Image for Jenny Sparrow.
322 reviews42 followers
May 13, 2024
Выключна захапляльная і цікавая кніга для тых, хто, як я, любіць чытаць і калісьці нават спрабаваў пісаць ці піша.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.