У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.
Yanka Bryl Беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст. Народны пісьменнік БССР.
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньні сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці.
Дасціпна, дзе з гумарком, а дзе і з сумам, дзядзька прыгадвае розныя жыццёвыя здарэнні. Успаміны Янка Брыль занатоўваў з канца 40-ых гадоў, але кніга выйшла толькі ў Беларусі ў пачатку 90-ых: шмат там было антысаветчыны, каб выдаць раней)) Вось з такога боку адкрыўся даўно знаёмы і любімы пісьменнік.