Jump to ratings and reviews
Rate this book

Жэтон на метро

Rate this book
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.

175 pages, Hardcover

Published January 1, 2020

29 people want to read

About the author

Андрэй Федарэнка

18 books5 followers

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
15 (26%)
4 stars
30 (52%)
3 stars
10 (17%)
2 stars
2 (3%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
6 reviews
February 26, 2025
ну не змог Федарэнка без гэтых сваіх выкрунтасаў, годна!

персанажы сапраўдныя персанажы! нягледзячы на тое, што на пачатку нам ясна даюць знаць, што гэта дэтэктыў, ажно амаль да самага канца не разумееш, у чым загвоздка, у чым той самы прыкол. пры гэтым усім чытаць вельмі цікава. стаўлю падабайку
6 reviews1 follower
January 16, 2023
Цудоўны дэтэктыўны раман, да самой апошняй старонкі застаўляе у напружанні. Цікава чытаць таксама з гістарычнай, палітычнай, культурнай і геаграфічнай кропкі бачання.
Profile Image for Aleś Karoza.
74 reviews1 follower
August 26, 2025
І гэты раман таксама мог бы быць выдатна экранізаваны, гісторыя заблытаная і цікавая, а да таго яшчэ і з двайной развязкай.
Profile Image for Viktoria.
33 reviews
May 18, 2025
У кнізе шмат дыялогаў, а хацелася, каб адбывалася больш нейкага дзеяння. Час ад часу кніга наводзіла на смутак і жаданне скарэй яе скончыць.
Але развязка аказалася цікавай і непрадказальнай. Ёсць аб чым падумаць.
11 reviews
June 13, 2025
Кручу, вярчу – заблытаць хачу, — прыгаворваў Андрэй Федарэнка, калі пісаў гэтую кніжку.

На мой густ, «Жэтон на мэтро» — цудоўны прыклад жанравай літаратуры на беларускай мове. Кніга мае праўдападобныя час і месца. Яна гучыць у беларускім кантэксьце, але не зацыкліваецца на тым, якія беларусы пакрыўджаныя і няшчасныя. Героі тут проста жывуць, а не думаюць пра лёс Беларусі дзень і ноч. Пры гэтым нам зразумела, чаму менавіта гэтыя героі ў сёньняшняй Беларусі гавораць па-беларуску — і гэта не выглядае як нешта зусім ужо фантастычнае ці як умоўнасьць, якую мы мусім прыняць, каб хоць нешта чытаць па-беларуску. Пахвала гэтай кнігі міжволі стала крытыкай іншых, але «Жэтон на мэтро» сапраўды адчуваўся як глыток сьвежага паветра.

Я выпадкова выбрала гэтую кнігу ў «Камунікаце» (пашана Зьмятру Бартосіку за цудоўную агучку), і калі з простай, магчыма, любоўнай лініі пачало выбудоўвацца напружаньне сапраўднага дэтэктыву — гэта было як сапраўдны атракцыён. Я не магла дачакацца, калі зноў змагу паслухаць кнігу, а напрыканцы толькі і чулася: «Што? Лухта нейкая!» — за якім ішло разумеючае «Ааа…», і потым па коле.

Кніга чытаецца вельмі лёгка, але пры гэтым Федарэнка тонка карыстаецца мовай: апісаньні жывыя, маляўнічыя, алегорыі — трапныя. Некаторыя часткі падаліся мне троху зацягнутымі, але, магчыма, гэта быў мастацкі прыём, каб нарасьціць саспенс.

Агулам, я вельмі раю гэтую кніжку для лянівых летніх вечароў.
Profile Image for Kate.
404 reviews6 followers
May 9, 2023
Досить заплутаний цікавий детектив з багатьма сюжетними лініями. Сподобались думки автора про справжню владу (письменника над героями, над читачами)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.