У аснове сюжэта – японская манга Тада Каору «Ітадзура на кіс» Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.
Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
Гарэзлівы пацалунак кніга 1 выявіўся цікавым, інтрыгуючым творам амаль што з першых старонак. Раней на паліцах крамаў лістаў гэту кніжку, але назва і анатацыя давала памылковае ўяўленне аб яе змесціве. Тады падавалася што гэта штосьці пра баўленне часу падлеткамі і накіравана на прачытанне гэтай жа аўдыторыяй. На самой справе выявілася што гэта добра напісаны твор беларускай літаратуры з цікавым сюжэтам, ужываннем прыгожых выразаў, прыказак і прымавак. Кнігу варта чытаць падлеткам праз тое, што ў яе героі падлеткі маюць часам не дзіцячыя каштоўнасці, развіваюць свой талент і здольнасці. Кнігу варта чытаць дарослым каб атрымаць асалоду ад чытання, адчуць сябе зноў на месцы выпускніка школы з усімі станоўчымі і адмоўнымі бакамі. Яшчэ і ў выглядзе асобы жаночага полу.) У кнізе шмат разнастайных манер паводзінаў дарослых. Ёсць прыклады няпоўнай сям’і. Гэта нагадвае пра тое, што шчасце дзяцей у тым ліку і ў адносінах паміж бацькамі, ды пра перайманне дзецьмі прыкладаў бацькоўскіх адносін. Спадабаўся момант раскрыцця захаплення Соні, пра якое не згадавалася з самага пачатку кнігі. Доўга прыйшлося чакаць спраўджання назвы твора. Быў здзіўлены тым, з якога боку ішла ініцыятыва. Цікавая інтрыга што будзе ў працягу.
Неверагодна бясючая саладжавая маці, бясючая экзальтаваная гераіня (праўда, пад канец крыху выправілася), тупаватыя сяброўкі і неймаверна ідэальны самадавольны герой, які бясіў тым, наколькі ён бездакорны і як жа часцяком па-скотску ставіцца да гераіні (я б такое не трывала). Але чытаецца прышпільна, дый хто не быў трохі экзальтаваным у юнацтве. Трэ чытаць цяпер другую частку.
Адна з невялікай колькасці кніг, якую я чытала з захапленнем і якая заставіла пасля сябе моцнае ўражанне. У некаторых момантах адчуваецца, што гэта ўсё ж адаптацыя замежнага твору (калі вучыўся ў беларускай школе, некаторыя моманты выглядаюць казачна :D), але ж гэта не псуе твор, а надае яму нейкую іскрынку. Адназначна рэкамендую раман не толькі падлеткам, але і тым, хто проста хоча панастальгіраваць
Столькі эмоцый я даўно не адчувала! Яна і настальгічная , і ўзрушваюча- цікавая. Чытала бяз перапынку, героі вельмі добра прапісаны , разумееш кожнага з іх . Ну і антураж Мінску і сваёй школы ( хоць і ня ў Зялёням Лузе) зашкальвае. Адназначна раю, прытым усім, бо гарантыя эмоцый забяспечана ( а ўжо якіх толькі ад вашага досведу залежыць)