Jump to ratings and reviews
Rate this book

Локісаў

Rate this book
«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.

362 pages, Paperback

Published January 1, 2020

2 people are currently reading
41 people want to read

About the author

Артур Клінаў

7 books4 followers

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
36 (43%)
4 stars
35 (42%)
3 stars
12 (14%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 7 of 7 reviews
Profile Image for Paul.
60 reviews2 followers
June 1, 2025
Класны фікшн, якога ў нас мусі быць больш.
Profile Image for Kavalaksala.
51 reviews
October 10, 2024
Я рыхтавалася да сур'ёзнага тэксту і прадзіралава праз тлен.
А сталася ачмурэнная сатыра, з якой я шчыра смяялася ў голас.
Асобнае дзякуй Камунікату за якасную аўдыё агучку.
Profile Image for Dzianis.
6 reviews
March 25, 2024
Дынамічная, смешная і дасціпная гісторыя ў сэтынгу сучаснага беларускага паселка. Другая палова кнігі сапраўды змяняецца з містычнага дэтэктыву да сучаснага сацыяльнага выказвання. Але ўсе роўна гэта адзін з самых захапляючых сучасных беларускіх раманаў. Таксама раю пасля прачытання кнігі паслухаць падкаст Белліт (эпізод 95).
Profile Image for Volha.
24 reviews
December 15, 2023
Пачыналася шматабяцальна, але канцоўка расчаравала
Profile Image for Viktoria.
31 reviews
June 12, 2025
Дэтыктыў, драма, і трохі сатыры з адбіткам рэчаіснасці - ўсё гэта ёсць у рамане "Локісаў". Вельмі цікава чытаць і чакаць, як жа ўсё вырашыцца.

Як гэта знаёма: пярэваратні, якіх адразу не пазнаць, ціск на людзей, хлусня, страх і г.д.
А дай людзям тое, што ім патрэбна, што іх задаволіць, напусці страху, і ўсё, людзі павераць ва ўсё што заўгодна, і нават любы пярэварацень, будзе падавацца нядрэнным членам грамадства.

На маю думку, гэты датыктыў з ноткай містычнасці і адбіткам рэчаіснасці сапраўды варты ўвагі.


P.S. Не думайце, што канцоўка благая, проста не заўсёды ўсё сканчваецца happy end-ам. Калі немагчыма доўгі час прабіцца праз зачыненыя металёвыя дзверы, выбраць сябе, а не барацьбу - гэта таксама выбар, які мае месца быць.


"Змяніўся спосаб кіраваць светам, ніколі яшчэ не існавала настолькі вытанчаных, гэтакіх простых і дасканалых механізмаў. Цяпер дакладна не важна, якім свет ёсць на самрэч. Забудзьцеся, ніякай праўды, хлусні, дабра, зла больш няма. Цяпер любая хлусня, ва ўяўленні массаў, можа быць праўдай, ды што хлусня, любая лухта, бяссэнсіца, татальны ідыятызм. Скажам, Хрыста ўкрыжавалі праклятыя Бандэры. Скажыце, абсурд. А я скажу: не, магчыма. Галоўнае, што б паверылі. І чым больш бязглуздая карцінка, тым з большай радасцю ў яе павераць. Бо ім жа сумна ў сваім шэрым, убогім, бязбожным жыцці. А тут уключаеш чарадзейную скрыню, а там такія цуды прадстаўляюць."
Profile Image for Polly.
13 reviews
December 10, 2023
Ня ведаю, чаго я чакала ад раману, але не таго, што адбылося. Кніга мне спадабалася, хапае і аб чым задумацца і над чым пасмяяцца (асабліва пад канец. Ці то я ўвайшла ў густ гэтай абсурднасці, ці то аўтар жару камедыйнага дадаў, ці то рэалізм гэта часам смешна). Пайшла зараз слухаць падкаст Белліт з меркаваннямі аб гэтай кнізе ад Анягож ;)
Profile Image for Lesya.
70 reviews1 follower
March 2, 2025
Пачатак быў многабяцальны, але ў другой частке кнігі я разачаравалася. Нібыта яшчэ адна кніга пра беларускія падзеі, але абернутая містычным сюжетам, які зусім не апраўдаў надзей.
Displaying 1 - 7 of 7 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.