What do you think?
Rate this book


Paperback
Published January 1, 1926
Ён ужо не расказваў, не. Ён ужо прапаведаваў, выкладаў сваю веру, сваю тэорыю жыцця. У гэты момант ён быў зусім шчыры, ён гаварыў тое, у што верыў, і верыў у тое, што гаварыў.
Гэта - жыццё. У жыцці трэба йграць, трэба змагацца. Каб жыць - трэба быць спрытным, разумным. Трэба рваць з-пад зубоў у людзей ласы кавалак і спажываць яго пад віск, скавытанне гэтых абдураных дурняў.
Кажуць - так жыві, а не гэтак, тое рабі, а не гэта. Каму якое дзела? Хто мае права мной кіраваць? Я жыву так, як хачу. Я жыву так, як мне прыемна, я хачу ўзяць ад жыцця ўсё, што мне ўцеху дае, асалоду. Якое мне дзела, што людзям дрэнна жывецца! Ха-ха!.. Каб не было дурняў, дык што б тады было рабіць разумнаму?.. Я, я хачу жыць, маё жыццё, толькі маё, мне дарагое. І я жыву. І ні да кога мне дзела няма. Сумленне, закон... Ха-ха-ха!.. гэта ж для дурняў, для асталопаў, для тых, хто сілы не мае ўзяць сваю долю! А я - вышэй за ўсіх гэтых дрындушак... Я - сам сабе пан...