"Спробнік пекла" "Это были настоящие мёртвые лапки и ручки".
Давай гуляць.
Давай гуляць у навуку. Для гэтага трэба сыпаць складанымі словамі, мець прыгожую лабараторыю з мноствам такіх класных прыборчыкаў і скляначак. Таемную лабараторыю, падземны горад з мноствам такіх крутых стальных дзвярэй і доўгіх калідораў з прыслеплымі лямпачкамі, з палігонамі і забытымі складамі. Некалькі лабараторый, каб адна не ведала, што робіць другая, але ўсе хацелі быць першымі і беглі навыперадкі за прызавыя гранты і бюджэты. "...сейчас нельзя быть хорошим. Нужно быть быстрым". Гатовыя перагрызці горла таварышам-канкурэнтам. Папраўдзе.
Каб атрымаць самы прыгожы грант, самую прыгожую лабараторыю, трэба нешта вынаходзіць. Але мы яшчэ не ведаем што, таму проста возьмем што ёсць, што было, што знайшлі ў чужых скрынках - нам жа трэба з нечым гуляць. Таемнае, дзівоснае, проста казачнае рэчыва - усім патрэбная энэргія, няхай будзе цудоўная энэргія! Давай ажывім нашы цацкі - што яшчэ з ёй рабіць?.. Не папраўдзе.
Цацкі заўсёды можна адкласці. Пакласці спаць. Калі нас паклічуць дарослыя, калі мы аднойчы дарасцем да дарослага свету, мы кінем нашы забаўкі, проста забудземся на дзіўных ажылых монстрыкаў. "Пробник ада". Цур я не вінаваты. Мы проста гулялі. Не папраўдзе.
Давай гуляць у дарослых. У сур'ёзных-сур'ёзных дзядзенек і цётачак. Цур я галоўны. У дарагіх гарнітурах і брэндавых чаравіках. Мы будзем збірацца на нарады і кар-па-ра-ты-вы. Мы пабудуем вялікія вежы з кубікаў, сталі і шкла - цур у мяне найвышэйшая! А тваю вежу я разбуру, калі толькі ты не аддасі мне сваю ляльку... Ну, не плач, я ж не папраўдзе...
Давай гуляць у пратэст. Цур я месія. Надаваць другі сэнс радкам бадзёрых песняў, дзёрзка лаяцца на кухнях, прыдумляць злаязыкія плакаты. А ўдзень хадзіць на працу ў нашы правільныя канторы, звысака глядзець на кар'ерыстаў маладзёнаў - у іх няма нашай тайны. І ўмела абрываць іх дылетанцкія парыванні прасунуцца вышэй над намі. І пісаць правільныя справаздачы начальству. Спрытна лавіруючы дзвюма плынямі мыслення - шызафрэнічны падпольны згодніцкі пратэст. Не папраўдзе.
Давай гуляць у каханне. Калі гуляюць у каханне - то гавораць "я так адчуваю" і шлюць мілыя эсэмэскі. І запрашаюць на вячэру. Глядзі, плюшавы мішка пакахаў смешнага пупса. А што будзе з імі потым, я не ведаю, гэта ўсякія дарослыя штукі. А што будзе з намі потым, я таксама не ведаю. Вобраз для сцэны. Вобраз для кухні. Вобраз для спальні. Адносіны... будні... сям'я... Гэта такія нудныя дарослыя штукі, а мы ж не папраўдзе. Гэта толькі гульня. Не папраўдзе. Ты ж таксама гуляеш?.. Праўда?..
Давай гуляць у сяброўства. Ты мне паверыш. Ты прыйдзеш да мяне са сваім болем, сваёй тайнай. А я табе дапамагу. Схаваю. Уратую... не папраўдзе...
Ты не хочаш больш з намі гуляць? Ты хочаш сысці з гульні? Папраўдзе?! Ты спачуваеш ажыўленым цацкам, ахвярам дзіўнага эксперыменту, якіх забіваюць за каштоўныя "батарэйкі"? Як быццам ты адзіны дарослы, ты месія, ты ўсіх уратуеш... Не бойся, табе ўсе падгуляюць! Сябры спачувальна выслухаюць цябе. Прыбяруць праслухоўку, правядуць да "боса", папярэдзяць пра злых мянтоў, дадуць квіток на самалёт і аформяць дыпламатычны багаж. Ты думаеш, што адзіны не гуляеш... Але ты толькі частка вялікай гульні... "нас не научили отличать ненастоящих" - ты жывы не папраўдзе.
Давай гуляць у літаратуру. Трэба ўзяць нешта маленькае і мілае і надзяліць яго вострымі зубкамі - для сапраўднай вусцішы. Трэба памяняць месцамі жывое і нежывое. Каб цацкі сталі больш рэальнымі за сваіх стваральнікаў. Каб людзі жылі не папраўдзе, гуляючы ў дзікія гульні з карпарацыямі, навукай, эканомікай, творчасцю, лёсамі, а цацкі пражывалі экзістэнцыйныя хвіліны смяротнага жаху ў безнадзейным імкненні да волі. Трэба ўзяць знаёмыя вобразы (тое, што сцісне любое сэрца - ад агульнага дзяцінства "Упокойной ночи, малыши" плюс 18 да любімых Стругацкіх ды Крапівіна), давесці да абсурду знаёмыя большасці офісныя сюжэты, дэманізаваць дэманічнае, падсаладзіць салодкае. Расказаць страшную казку, у якой самым вусцішным стане самае будзённае.
Вось толькі адна праблемы. Закруціўшы сюжэт, ажывіўшы герояў, разбудзіўшы пачвараў, што рабіць з імі далей? Нехта дарослы паклікаў абедаць. А машынкі па інэрцыі працягваюць рух. Кубікі вежаў карпарацый балансуюць, але не падаюць. Спявачка цягне тую самую ноту. Цацкі раскіданыя ў абарванай гульні. Зладзеі зладзейнічаюць. Герояў паменела. Але кніга... кніга засталася недагуляная!
С одной стороны, как будто где-то я всё уже видел. С другой стороны, не оторваться. Книга на "проглотить" за пару часов, но при этом фастфудом назвать её тоже нельзя. Всё пропитано надеждой на лучшее, но реальность не отменить.
В общем, как и сам формат повествования, книга очень двойственная и ощущения оставляет те же. Но мне скорее понравилось, чем нет. А кусочки про быт корпораций так и вообще отозвались звоном в ушах.