Кніга напісана паводле доктарскай манаграфіі аўтара. Нягледзячы на сенсацыйнасць матэрыялу (падзеі нямецкай акупацыі), яна мае грунтоўныя навуковыя падставы. Юры Туронак адшукаў у архівах багаты фактычны матэрыял, які дадае шмат фарбаў у карціну пакутнага шляху Беларусі да сваёй незалежнасці, шляху пошукаў яе народам уласнай нацыянальнай свядомасці.
Беларускі дзеяч і гісторык, працаваў і жыў у Польшчы.
У цэнтры навуковых зацікаўленняў Ю. Туронка — палітычная і культурная гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. Ён вывучаў нацыянальны рух пачатку ХХ ст., беларуска-польскія дачыненні ў ХХ ст., гісторыю рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.